RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь зменіцца з 1 студзеня 2021 года

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь зменіцца з 1 студзеня 2021 года. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Міністэрствам фінансаў па ўзгадненні з Міністэрствам унутраных спраў Беларусі распрацаваны біяметрычныя дакументы ў выглядзе пластыкавай смарт-карты з інтэгральнай мікрасхемай, якая ў першую чаргу будзе з’яўляцца дакументам, які сведчыць асобу грамадзяніна ўнутры краіны.

«Ідэнтыфікацыйную карту прапануецца выдаваць з 14 гадоў тэрмінам на 10 гадоў, а таксама з моманту нараджэння па жаданні законных прадстаўнікоў непаўналетняга дзіцяці тэрмінам дзеяння на 5 гадоў, – адзначылі ва ўпраўленні. – Яна функцыянальная, зручная, практычная і даўгавечная, валодае значнымі ўзроўнямі абароны як ад падробкі, так і ад несанкцыянаванага доступу да асабістай інфармацыі».

Як адзначылі ва ўпраўленні, правядзенне абавязковай, масавай замены пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь узору 1996 года на біяметрычны пашпарт не плануецца. Замена будзе адбывацца планамерна па меры заканчэння дзеючага дакумента або па жаданні грамадзяніна.

Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама звяртаецца з просьбай да жыхароў Прыдняпроўскага краю звярнуць увагу на тэрмін заканчэння дзеяння пашпарта, які можна ўбачыць на старонках 31,33 дакумента.

Падрабязна аб тэрміне дзеяння пашпарта

Фота mogilev.mvd.gov.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая