Рус Бел Eng 中文

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся сёння са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

 

Лукашэнка: народ Беларусі прайшоў праз выпрабаванні і стварыў сваю дзяржаву - краіну для жыцця

"Рэспубліка Беларусь з'явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах складанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

 

Лукашэнка: у пытаннях суверэнітэту і бяспекі няма месца кампрамісам

"У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам. Неаднаразова перажыты вопыт раздзялення беларускага народа і перакройвання граніц прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць", - падкрэсліў беларускі лідар. Чытаць далей

 

Лукашэнка: эканоміка Беларусі і ў далейшым будзе грунтавацца на развіцці буйных прадпрыемстваў

"Беларуская эканоміка і ў далейшым будзе грунтавацца на развіцці буйных прадпрыемстваў і вытворчасцей. Гэта наш неаспрэчны прыярытэт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашэнка незадаволены неапраўдана доўгай мадэрнізацыяй буйных прадпрыемстваў

"Разам з тым выкананне асобных праектаў, мякка кажучы, неапраўдана зацягнулася. Перш за ўсё гэта датычыцца Светлагорскага ЦКК, Добрушскай фабрыкі "Герой працы", завода газетнай паперы ў Шклове", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Прэзідэнт: прадпрыемствы не павінны кампенсаваць сваю безгаспадарчасць бюджэтнымі грашамі

Перш за ўсё неабходна павышаць эфектыўнасць работы рэальнага сектара. Савету Міністраў варта прымаць больш дзейсныя меры. Усе суб'екты гаспадарання ў Беларусі знаходзяцца ў аднолькавых умовах. Чытаць далей

 

Лукашэнка: урад і мясцовая ўлада павінны неадкладна рэагаваць на рост цэн

"Калі цэны пачынаюць дзесьці расці, то ўрад, мясцовыя органы ўлады павінны неадкладна рэагаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць рашэнні аб павышэнні пенсій

"У 2018 годзе тройчы павялічаны пенсіі, іх рост павінен быць і ў 2019 годзе. Даручаю ўраду, не адкладаючы, падрыхтаваць праекты неабходных рашэнняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Зніжэнне ўзроўню занятасці недапушчальнае - Лукашэнка

Стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месцаў застаецца прыярытэтнай задачай, за выкананне якой адказвае ўся вертыкаль улады, дадаў Прэзідэнт. Чытаць далей

 

Лукашэнка назваў галоўную задачу для любога кіраўніка

"Канкрэтны чалавек, канкрэтная праблема, канкрэтнае рашэнне. Кожны дзень. Усе абяцанні, дадзеныя народу, павінны быць выкананы. У гэтым формула нашых паводзін, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта задача для любога без выключэння кіраўніка".  Чытаць далей

 

Лукашэнка: ІТ-сфера не павінна адрывацца ад надзённых патрэбнасцей эканомікі

"Парк - гэта адзін з праектаў нашай будучыні. Выпрацаваны курс на пабудову ІТ-краіны нязменны", - дадаў беларускі лідар. Чытаць далей

 

Лукашэнка патрабуе ад урада ствараць асяроддзе для здаровай і сумленнай канкурэнцыі

"Для сдерживания роста цен требую от правительства создавать среду для здоровой и честной конкуренции. В отдельных монопольных отраслях есть попытки диктовать свои цены и тарифы, поэтому жестко пресекайте ценовой сговор, выравнивайте условия, отменяйте всякие индивидуальные льготы", - поручил Александр Лукашенко. Чытаць далей

 

Лукашэнка: у Беларусі раздзяляльных ліній па ўмовах жыцця быць не можа

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на раўнамерным развіцці тэрыторый. "У нас вельмі кампактная краіна. І раздзяляльных ліній, асабліва па сацыяльна-эканамічных прыкметах і ўмовах жыцця, не можа быць па азначэнні", - сказаў беларускі лідар. Чытаць далей

 

Лукашэнка: па кожным напрамку патрэбны праекты будучыні

"Па кожным напрамку патрэбны праекты будучыні, што адпавядаюць лепшым сусветным тэндэнцыям. Новыя вытворчасці і тэхналогіі, а значыць, тавары", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашенко поставил основные задачи перед АПК: диктатура технологий и новые виды продукции

"Первая задача - жесточайшая диктатура технологий и производственная дисциплина. Вторая - активное освоение новых для нас видов продукции растениеводства и животноводства. Каждый район должен видеть свою стратегию в этой отрасли. Меняется климат - меняется подход", - сказал Александр Лукашенко. Читать далее

 

Лукашэнка: гарады Беларусі павінны патанаць у зеляніне і кветках

"Прыродны ландшафт Беларусі - наша багацце і гонар. Але і гарады, асабліва жылыя масівы, таксама павінны патанаць у зеляніне і кветках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашэнка адзначае палітычную сталасць беларускага грамадства

"Трэба адзначыць, што сярод зваротаў, якія паступілі ў час нядаўняй сустрэчы з экспертнай супольнасцю, журналістамі, шмат прапаноў па развіцці рэгіёнаў. Радуе тое, што людзі думаюць маштабна, перажываюць шчыра. Безумоўна, гэта сведчыць аб палітычнай сталасці нашага грамадства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Прэзідэнт: неабходна істотна ўзняць якасны ўзровень кіраўніцкага корпуса краіны

"Неабходна істотна ўзняць якасны ўзровень кіраўніцкага корпуса краіны. Ва ўсіх яго звёнах: ад кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый да дзяржаўных органаў і ўрада ў цэлым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашэнка: ініцыятыва грамадзян павінна стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны

"Чалавек, яго ініцыятыва і імкненне жыць лепш павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашэнка: любыя спробы пазбавіць Беларусь суверэнітэту атрымаюць магутны народны адказ

"Вы ведаеце, цяпер шмат размоў: вось Беларусь некуды ўключылася, Беларусь падзеляць. Ды немагчыма гэта сёння зрабіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашэнка: Беларусь - краіна таленавітых людзей

"У нашай нацыянальнай культуры заключаны каласальныя духоўныя багацці. Гэта наш духоўны стрыжань. Ён дапамагае захаваць самабытнасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

 

ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для ўдзельнікаў - Лукашэнка

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі не важна інтэграцыя дзеля інтэграцыі. "Мы разлічваем на дасягненне канкрэтных мэт, якія дадуць прыкметны вынік для эканомік і народаў нашых краін. Чытаць далей

 

Лукашэнка: сусветны гандаль становіцца заложнікам палітычных манеўраў

"Мы не валодаем вялікімі запасамі сыравінных рэсурсаў, таму тым больш павінны рабіць стаўку на экспарт высокадаходных тавараў і паслуг. Але сёння мала проста выпусціць добры тавар і знайсці рынак збыту", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашэнка: напружаны дыялог ЗША, Кітая, Індыі і Расіі стварае некамфортную рэальнасць для ўсяго свету

"Новую рэальнасць, мякка кажучы, некамфортную для ўсёй сусветнай супольнасці, стварае напружанасць палітычнага дыялогу буйнейшых сусветных дзяржаў - ЗША, Кітая, часткова Індыі і Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе

"Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе. У 2020 годзе яны і пройдуць, што б ні здарылася ў нашай краіне. Мы не будзем гуляць з народам, ладзіць палітычныя гульні пад нейкую адну фігуру", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

 

Лукашэнка заклікаў беларусаў канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства

"Захаваць суверэнітэт, мір, спакойнае стваральнае жыццё на сваёй зямлі - наш святы абавязак. Каб выканаць гэту падораную нам лёсам гістарычную місію, мы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

 

Лукашэнка не выключае будаўніцтва другой атамнай станцыі пры паспяховай эксплуатацыі БелАЭС

"Калі гэты вопыт удасца, не выключана, што ў будучыні новаму грамадству давядзецца пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Лукашэнка: кожны грамадзянін павінен быць упэўнены, што ён надзейна абаронены дзяржавай

"Кожны грамадзянін павінен быць упэўнены, што ён надзейна абаронены дзяржавай. Гэта задача ўсіх органаў улады", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Праграма сямейнага капіталу будзе прадоўжана на 5 гадоў - Прэзідэнт

"Трэба будзе рэфармаваць праграму сямейнага капіталу. На гэтыя грошы шматдзетныя сем'і могуць разлічваць пры паўналецці. Гэта правільна", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

 

Лукашэнка даручыў Генпракуратуры падрыхтаваць комплекс новых антыкарупцыйных мер

Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларускае заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй з'яўляецца адным з самых суровых у плане санкцый, якія прымяняюцца да парушальнікаў. Чытаць далей

 

Прэзідэнт: неабходна максімальная інтэграцыя адукацыі, навукі і перадавой вытворчасці

"Нам неабходна арыентавацца на падрыхтоўку спецыялістаў з улікам рэальных патрэбнасцей дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

 

Змяненні ў Канстытуцыю павінны адпавядаць інтарэсам Беларусі на сучасным этапе - Лукашэнка

"Перакананы, што ўзважаная і прадуманая работа экспертнай супольнасці прывядзе да стварэння абноўленага Закона, які адпавядае інтарэсам нашай краіны і нашых грамадзян на сучасным этапе", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

 

Лукашэнка: жыхары малых населеных пунктаў павінны мець магчымасць хутка і якасна атрымліваць меддапамогу

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што поспехі беларускіх хірургаў, якія праводзяць унікальныя аперацыі, "не павінны засланяць ад нас тое, што мы недапрацоўваем там, у вёсках, пасёлках, са старымі". Чытаць далей

 

Лукашэнка аб'явіў аб правядзенні ў 2019 годзе парламенцкіх выбараў

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль не вызначаўся па даце, але адзначыў, што, калі гэта прымальна паводле закону, то выбары можна было б прымеркаваць да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Чытаць далей

 

Лукашэнка пракаменціраваў магчымасць увядзення Дня беларускай дзяржаўнасці

"У мяне пакуль няма наконт гэтага меркавання. Гэта крыху нечакана для мяне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба вельмі сур'ёзна падумаць". Чытаць далей

 

МЕРКАВАННІ

Беларусь самастойна вызначае свой унутраны і знешнепалітычны парадак дня - Марзалюк

«Беларусь свой знешнепалітычны і ўнутраны парадак дня вызначае сама. Усе рашэнні ў нашай краіне вызначаюцца ў Мінску, а не ў Бруселі і Маскве, - падкрэсліў Ігар Марзалюк. - Пры гэтым Беларусь - краіна ў цэнтры Еўропы, якая хоча мець нармальныя саюзніцкія адносіны з Расіяй, Кітаем і са ўсім светам». Чытаць далей

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая