RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пастаянныя камісіі сфарміраваныя ў Палаце прадстаўнікоў сёмага склікання

Пастаянныя камісіі сфарміраваныя сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.

У Пастаянную камісію па заканадаўстве, старшынёй якой з’яўляецца Святлана Любецкая, увайшлі Ірына Даўгала, Аляксей Ягораў, Людміла Жалнерчык, Вольга Крэч, Ірына Луканская, Аляксандр Амельянюк, Аляксандр Сангін, Віталь Уткін. Намеснікамі старшыні абраны Аляксей Ягораў і Аляксандр Амельянюк.

Членамі камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце пад старшынством Валянціна Семянякі сталі Ігар Волкаў, Андрэй Ганчук, Алена Патапава, Віктар Свіла, Святлана Шутава. Намеснікамі старшынь будуць працаваць Ігар Волкаў і Віктар Свіла.
У Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы (старшыня Алег Белаконеў) зацверджаны наступны склад: Аляксандр Данчанка, Аляксандр Дубаў, Яўген Зайцаў, Ігар Лаўрыненка, Марына Лянчэўская, Іван Мамайка, Аляксандр Маркевіч, Ігар Мартынаў. З іх намеснікі старшыні – Аляксандр Дубаў, Ігар Лаўрыненка і Ігар Мартынаў.

Членамі камісіі па эканамічнай палітыцы пад кіраўніцтвам Леаніда Брыча сталі Галіна Лагунова, Таццяна Сайганава, Святлана Горваль, Аляксандр Машкараў, Анатоль Насеня. Галіна Лагунова і Таццяна Сайганава зацверджаны намеснікамі старшыні.

У склад камісіі па бюджэце і фінансах (старшыня Людміла Ніжэвіч) увайшлі Святлана Барташ, Пётр Вабішчэвіч, Віталь Васюкоў, Наталля Голуб, Юлія Мурына, Сяргей Стэльмашок. Пётр Вабішчэвіч, Віталь Васюкоў, Юлія Мурына занялі крэслы намеснікаў кіраўніка камісіі.

У Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы (старшыня Мікалай Шаўчук) будуць працаваць Аляксандр Аутка, Аляксандр Ляўчук, Сяргей Краўцоў, Ірына Палякова, у якасці намеснікаў – Аляксандр Аутка і Сяргей Краўцоў.

У Пастаянную камісію па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы (старшыня Мікалай Васількоў) уключаны Уладзімір Азаранка, Валянціна Бягеба, Тамара Даўгашэй, Ірына Кралевіч, Леанід Пісанік, Павел Паканечны, Ігар Хлабукін, Жанна Чарняўская. Месцы намеснікаў занялі: Уладзімір Азаранка, Валянціна Бягеба і Жанна Чарняўская.

Членамі камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі (старшыня Генадзь Давыдзька) сталі дэпутаты Лілія Ананіч, Марыя Васілевіч, Людміла Здорыкава, Валянціна Ражанец, Наталля Тарасенка. Абраныя намеснікамі Лілія Ананіч і Валянціна Ражанец.

Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы (старшыня Ігар Марзалюк) сфарміравана ў наступным складзе: Таццяна Аўтухова, Марына Васько, Андрэй Злотнікаў, Лілія Кір’як, Сяргей Клішэвіч, Алена Каляснёва, Людміла Падлужная, Ірына Рынейская. Функцыі намеснікаў старшыні будуць выконваць: Лілія Кір’як, Алена Каляснёва і Ірына Рынейская.

Членамі камісіі па працы і сацыяльных пытаннях (старшыня Людміла Канановіч) абраны Іван Гардзейчык, Анатоль Дашко, Іна Крачак, Алег Семянчук, Павел Сільчонак, Жанна Стаціўка, Валерый Стральчонак, Ірына Супрановіч. Намеснікамі старшыні сталі: Іван Гардзейчык, Алег Семянчук і Жанна Стаціўка.

Пад кіраўніцтвам Людмілы Макарынай-Кібак у Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы будуць працаваць Уладзімір Гацко, Ігар Завалей, Павел Міхалюк, Валянціна Курсевіч, Аляксандр Масяйкоў, Святлана Адзінцова, Ігар Таўтын, Аляксандр Шыпула, Марына Шкроб, а ў якасці намеснікаў – Валянціна Курсевіч, Аляксандр Масяйкоў і Аляксандр Шыпула.

У камісію па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі (Старшыня Ігар Камароўскі) увайшлі Аляксандр Гранкоўскі, Дзяніс Карась, Васіль Панасюк, Аляксандр Саракач, Уладзімір Сіняк, Андрэй Струнеўскі. Намеснікамі сталі Аляксандр Гранкоўскі, Васіль Панасюк і Аляксандр Саракач.

Пастаянная камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве (старшыня Віктар Нікалайкін) сфарміравана ў складзе: Яўген Адаменка, Аляксандр Бабаловіч, Аксана Гайдук, Васіль Дземідовіч, Вера Шырокая. Аляксандр Бабаловіч, Аксана Гайдук і Васіль Дземідовіч абраныя намеснікамі старшыні.

У камісію па міжнародных справах, якую ўзначальвае Андрэй Савіных, увайшлі Валерый Варанецкі, Алег Гайдукевіч, Сяргей Дзік, Тэнгіз Думбадзэ, Валянціна Назаранка, Вольга Петрашова, Павел Папко, Ганна Старавойтава, Сяргей Сыранкоў. Намеснікамі старшыні сталі: Алег Гайдукевіч, Тэнгіз Думбадзэ і Вольга Петрашова.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая