На пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Кходу па энергетыцы і транспарце, якое адбудзецца 10 лістапада ў Магілёве, парламентарыі разгледзяць ход работы па падрыхтоўцы саюзных інтэграцыйных праграм у галіне электрычнай энергіі і рынку газу. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі органаў улады Магілёўскай і Бранскай абласцей.
Дэпутаты абмяркуюць ход работы па фарміраванні аб’яднанага рынку газу, аб’яднанага рынку электрычнай энергіі і развіцці атамнай энергетыкі ў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні аб ходзе выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2022 год і аб падрыхтоўцы праекта бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2023 год.
Удзельнікі пасяджэння прааналізуюць стан і тэндэнцыі развіцця супрацоўніцтва паміж Магілёўскай і Бранскай абласцямі, намецяць далейшыя яго перспектывы. Таксама падчас візіту ў Магілёў парламентарыі азнаёмяцца з працай РУП «Магілёўаблгаз» і наведаюць гісторыка-культурныя аб’екты Прыдняпроўскага краю.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі