Патрыятычную акцыю «Гісторыя нашай Канстытуцыі» правядзе 15 сакавіка Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў старшыня грамадскай структуры Павел Жуйкоў.
У межах акцыі ў арганізацыях і на прадпрыемствах па ініцыятыве або пры ўдзеле першасных прафсаюзных арганізацый пройдуць сустрэчы, круглыя сталы і сходы работнікаў. На іх прадстаўнікі прафсаюза раскажуць пра гісторыю канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі. На прафсаюзных стэндах размесціцца інфармацыя, прысвечаная Дню Канстытуцыі. Акрамя таго, шэрагу маладых работнікаў у гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць прафсаюзныя білеты.
«У гэтае дзяржаўнае свята наш прафсаюз праводзіць па ўсёй вобласці патрыятычную акцыю «Гісторыя нашай Канстытуцыі», – адзначыў Павел Жуйкоў. – Асноўны закон – дакумент, які аб’ядноўвае ўсё наша грамадства. У яго аснове ляжаць найважнейшыя светапоглядныя базісы беларускага народа – гістарычная памяць, Традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці, а таксама фундаментальны пастулат нашага нацыянальнага характару, які заключаецца ў прынцыпе справядлівасці».
Патрыятычная акцыя возьме старт у ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна Магілёва, дзе старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза ўручыць маладым работнікам камунальнага прадпрыемства членскія білеты. Дарэчы, праект да Дня Канстытуцыі ўвайшоў у план мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Ён быў зацверджаны на пасяджэнні прэзідыума абласнога камітэта прафсаюза.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)