RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе 22 чэрвеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле»

Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе 22 чэрвеня ў 4 раніцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» (Магілёўскі раён). Мерапрыемства прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі выканаўчай улады, праваслаўнай царквы, члены патрыятычных клубаў вобласці, актыў БРСМ. Пачнецца мерапрыемства з мітынгу-рэквіема і хвіліны маўчання. Тут жа пройдзе літыя ў памяць аб загінулых на палях бітваў. Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя палотнішча «Беларусь памятае!» з вышытымі імёнамі герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці. Палотнішча памерам 4,5х2,15 м змясціла 124 прозвішчы слаўных ураджэнцаў рэгіёна. Таксама ўсіх чакае палявая кухня, дзе любы зможа пачаставацца салдацкай кашай і гарачай гарбатай.

Акцыю працягне ўсеагульная хвіліна маўчання, якая спыніць рух на вуліцах горада роўна ў 12.15. У гэты час пачнецца трансляцыя тэматычнага роліка па радыё, тэлебачанні, гучнагаварыцелях, у грамадскім транспарце. Па заканчэнні ва ўсіх храмах прагучыць калакольны звон.

На працягу дня пройдуць інфармацыйныя гадзіны і круглыя сталы, адбудуцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, экскурсіі па месцах баявой славы, наведванні тэматычных экспазіцый музеяў.

Лейтматыў мерапрыемства – спыніцца, памаўчаць і ўшанаваць памяць загінулых, успомніўшы пра іх подзвіг у імя жыцця будучых пакаленняў. Акцыю падтрымаюць ва ўсіх раёнах і гарадах Магілёўскай вобласці.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ», Магілёўскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Магілёўскі абласны Савет ветэранаў, Магілёўская епархія Беларускай праваслаўнай царквы.

22 чэрвеня будуць арганізаваныя дадатковыя рэйсы аўтобусаў для дастаўкі жыхароў Магілёва да месца правядзення мерапрыемства і назад без збірання платы за праезд.

Аўтобус № 1

02.45 – м-н Казіміраўка (канчатковы прыпыначны пункт) – вул. Касманаўтаў – вул. Чалюскінцаў – мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

04.45 – у зваротным кірунку.

Аўтобус № 2

Кулібіна – вул. Крупскай – Чыгуначны вакзал – вул. Першамайская – пл. Арджанікідзэ – вул. Чалюскінцаў – мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

04.45 – у зваротным кірунку.

Аўтобус № 3

02.45 – Любужскі лесапарк (канчатковы прыпыначны пункт тралейбусаў) – з-д Кірава – пр-т Дзімітрава – гіпермаркет ГИППО – пр-т Пушкінскі – вул. Астроўскага – пр-т Шміта – вул. Чалюскінцаў – мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

04.45 – у зваротным кірунку.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая