У Магілёўскай вобласці галіновы прафсаюз запусціў да 17 верасня патрыятычную акцыю «Наша адзінства». Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Падчас акцыі ў арганізацыях і на прадпрыемствы прафсаюзныя пярвічкі афармляюць тэматычныя куткі, размяшчаюць на прафсаюзных стэндах інфармацыю аб гістарычных падзеях, якія стаялі ля вытокаў свята, праводзяць конкурсы дзіцячых малюнкаў, прысвечаных Дню народнага адзінства.
«Асноўны пасыл акцыі «Наша адзінства» заключаецца ў аб'яднанні чальцоў працоўных калектываў і іх сем'яў агульнай ідэяй мірнай стваральнай працы, зберажэнні гістарычнай памяці і традыцыйных каштоўнасцяў, - удакладніў Павел Жуйкоў. - Мы гаворым аб Дні народнага адзінства як аб адзінстве ў разнастайнасці, а не аб маналітнасці. У гэтым свяце, якое грунтуецца на агульнасці гістарычнага мінулага, яскрава выявілася нацыянальная і сацыяльна-культурная сталасць беларусаў. І сёння яна ў тым ліку служыць гарантам устойлівасці нашай дзяржаўнасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў