БРСМ 12 мая, у Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, запускае рэспубліканскі патрыятычны анлайн-конкурс «Сэрца роднай зямлі». Пра гэта паведаміла загадчыца Цэнтра інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава.
«Саюз моладзі прапануе напоўніць інтэрнэт патрыятычным медыйным кантэнтам. Цыкл анлайн-мерапрыемстваў пачнецца 12 мая са змены аватарак старонак БРСМ на лагатып акцыі. А далей маладзёжная арганізацыя запрашае ўсіх жыхароў Беларусі публікаваць на асабістых старонках аўтарскія кароткаметражныя відэаролікі з дзяржаўнымі сімваламі на фоне знакавых гісторыка-культурных, вытворчых, культурных, спартыўных аб'ектаў, рэканструяваных або пабудаваных у перыяд незалежнасці нашай краіны пад патранатам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, суправадзіўшы хэштэгам # сэрцароднайзямлi», - распавяла Кацярына Лакісава.
З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце і ў сацсетках арганізатараў. «Карыстальнікі, якія выканалі ўмовы конкурсу да 12 чэрвеня, змогуць прэтэндаваць на экспертную ацэнку сваіх відэа журы, якое вызначыць лепшыя працы, - адзначыла загадчыца цэнтра. - Іх узнагароджанне пройдзе падчас святкавання галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 15:17
30.05.2025 - 09:37
Лепшы па прафесіі-2025 у Магілёве: конкурс прафмайстэрства сярод моладзі на Магілёўліфтмаш
29.05.2025 - 17:31
22.05.2025 - 10:20
У Магілёўскім кадэцкім вучылішчы вызначылі права нашэння берэта