Пазачарговая саракавая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася сёння ў абласным выканаўчым камітэце ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Удзел у ёй прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў. На сесію таксама былі запрошаны дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
«На парадак дня было вынесена 13 пытанняў, якія патрабуюць аператыўнага разгляду і накіраваны ў ліку іншага на ўдакладненне і дапаўненне асобных рашэнняў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. У прыватнасці, яны датычацца бюджэту, дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, дзяржаўных праграм «Будаўніцтва жылля», «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021–2025 гады і іншых напрамкаў», – расказала Ірына Раінчык.
Па акрэсленых тэмах адбыліся выступленні дакладчыкаў. Усе пытанні разгледжаны без заўваг. Большасцю галасоў праект рашэння зацверджаны.
У завяршэнні сесіі ад імя Прэзідыума і сябе асабіста Ірына Раінчык павіншавала ўсіх з надыходзячым святам – Днём народнага адзінства. І пажадала міру, дабра і дабрабыту.
Юлія Таранава, фота аўтара.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС