Шэсць пажараў адбылося за выхадныя ў вобласці, 29 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Падчас аператыўнай працы выратавана 2 жылыя дамы, 2 гаспадарчыя будынкі і 2 адзінкі тэхнікі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
За выхадныя ў Бабруйску пад вогненную хвалю трапілі 2 аўтамабілі. У суботу, 9 красавіка, каля гадзіны дня на вуліцы Кастрычніцкай загарэўся аўтамабіль BMW X5, 2002 года выпуску. У выніку пажару пашкоджана панэльная частка аўтамабіля. Прычына ўзгарання высвятляецца.


У нядзелю, 10 красавіка, ад відавочцаў паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля Hyundai Santa Fe, 2001 года выпуску, які знаходзіцца ў лясным масіве каля вёскі Ламы Бабруйскага раёна. У выніку здарэння знішчаны бампер, пашкоджаны маторны адсек, капот, пярэднія крылы, лабавое шкло і пярэдняя панэль аўтамабіля. Прычыну таго, што адбылося, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.


У гэты ж дзень, меркавана з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, загарэўся прыватны жылы дом па вуліцы Гагарына ў Магілёве. Ратавальнікаў выклікалі суседзі – з-пад даху дома ішоў дым. Падраздзяленні МНС не далі агню знішчыць жыллё.


Суботнім вечарам выратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні з наяўнасцю пацярпелага на аўтадарозе Орша–Шклоў каля вёскі Слабодка Шклоўскага раёна.


Аўтамабіль Форд Мандэа заехаў у прыпынак грамадскага транспарту. На шчасце, у момант аварыі людзей на прыпынку не было. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля апынуўся заблакаваным. Са сталёвай пасткі маладога чалавека дэблакавалі работнікі Шклоўскага РАНС. Выратаваны з траўмамі рознай ступені цяжару шпіталізаваны, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
Яшчэ адзін няшчасны выпадак адбыўся ў мінулыя выхадныя на заліве Дняпра па вул. Гагарына ў Магілёве.
Суботнім днём рыбачыў 60-гадовы ахоўнік Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ Міхаіл Цішкевіч і убачыў у вадзе ў несвядомым стане чалавека на адлегласці каля 2 м ад берага. З дапамогай палкі рыбак падцягнуў пацярпелага, выцягнуў яго на бераг і выклікаў ратавальнікаў, якія сумесна з медыкамі на месцы аказалі выратанаваму пенсіянеру медыцынскую дапамогу. Мужчына ў цяжкім стане быў шпіталізаваны.

Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі