Да агульнабеларускай ініцыятывы дапамагчы медыцынскім работнікам далучаецца ўсё больш людзей. Работнікі ўстаноў адукацыі Горацкага раёна таксама далучыліся да акцыі «Дзякуй медыкам». У кабінеце начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама спецыялісты спакавалі для перадачы мясцовым медыкам 350 шматразовых ахоўных масак, якія зрабілі педагогі і выхавальнікі ўсіх школ і дзіцячых садкоў горада і раёна, а таксама падрыхтавалі пісьмовы зварот, словы падтрымкі медработнікам і цёплыя пажаданні.

– Шылі гэтыя маскі не толькі настаўнікі тэхнічнай працы, а ўсе, хто ўмее працаваць на швейнай машынцы, хто ў школах, хто дома. Зрабілі запас для сваіх калектываў, для кожнага работніка па некалькі штук, і вырашылі падтрымаць нашых медыцынскіх работнікаў. Літаральна за тры дні зрабілі 350 штук, якія перадалі ў райбальніцу, – расказаў начальнік аддзела Уладзімір Лебедзеў.

– Сёння кожны з нас у адказе за сябе, сваіх родных. Пачуццё міласэрнасці да блізкіх, тых, хто апынуўся ў бядзе, стала яшчэ мацнейшым, –гаворыць Таццяна Пазнякова, метадыст Горацкага вучэбна-метадычны кабінета. – У паўсядзённым жыцці мы часам не задумваемся аб тым, што зрабіць добрую справу не так ужо і складана. Дабрачыннасць – гэта не толькі фінансавая дапамога, можна дапамагаць і добрымі справамі.
Па матэрыяле gorkiv.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13