Пенсіянеры з 1 мая змогуць ездзіць на электрычках за паўцаны, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».
Пры гэтым у БЧ звяртаюць увагу, што дакументам не прадугледжваецца прадастаўленне льготы пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.
Для таго каб набыць квіток са зніжкай, трэба прад’явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе падчас паездкі.
Ільготныя праязныя дакументы можна аформіць не толькі ў білетных касах, але і праз тэрміналы самаабслугоўвання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў
20.02.2025 - 15:35
Генадзь Дзенгалёў: Беларусь і Расія ў аснову ставяць нашых людзей