RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты працягнецца па 24 лютага ўключна

У Магілёўскай вобласці працягваецца перыяд датэрміновага галасавання. За тры дні ў рэгіёне прагаласавала 26% выбаршчыкаў ад колькасці ўнесеных у спісы для галасавання. Аб гэтым сёння расказаў старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
 
«Працэс, як мы бачым, праходзіць дастаткова актыўна. Па інфармацыі, якую мы атрымліваем з месцаў, у перыяд з 17 да 18 гадзін на ўчастках назіраецца найбольшая яўка выбаршчыкаў. Усё праходзіць у штатным рэжыме, - падкрэсліў ён. - Кандыдаты ў дэпутаты, якія былі зарэгістраваныя, актыўна праводзяць сваю перадвыбарчую агітацыю. Такое права яны маюць аж да 24 лютага. Гэта сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўных калектывах, у тых памяшканнях, якія мясцовыя выканаўчыя ўлады вызначылі для гэтых мэт. Нагадаем, на 13 дэпутацкіх мандатаў у Палату прадстаўнікоў было зарэгістравана 26 кандыдатаў у дэпутаты. На 1804 дэпутацкія мандаты мясцовых Саветаў дэпутатаў – 3602 кандыдаты».
 
Яўген Алекса акцэнтаваў, што датэрміновае галасаванне завяршаецца 24 лютага ў 19.00 і грамадзяне, якія па асабістых прычынах не змогуць наведаць выбарчы ўчастак у адзіны дзень галасавання, яшчэ маюць магчымасць загадзя аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты, якія спадабаліся. «А ўжо ў асноўны дзень - 25 лютага - выбарчыя ўчасткі, а іх у нас у гэты дзень адкрыецца 693, будуць працаваць для выбаршчыкаў у перыяд з 8.00 да 20.00. Усе ахвочыя змогуць прыйсці і прагаласаваць. У нашай краіне асноўны дзень галасавання традыцыйна з'яўляецца святочным і па сваёй сутнасці, і па змесце. У гэты дзень, як правіла, на выбарчых участках грамадзяне могуць не толькі выканаць свой грамадзянскі абавязак, але і паглядзець культурную праграму, наведаць буфет. Гэта значыць, актыўна, з карысцю і добрым настроем правесці час. Заклікаю выбаршчыкаў праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і прыйсці на ўчасткі ў асноўны ці датэрміновыя дні для галасавання», – сказаў на заканчэнне ён.
 
Юлія Таранава

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая