Прыпеўкі – самы любімы і цытуемы від народнай творчасці. У чатырохрадкоўе з лішкам месціцца ўся соль зададзенай тэматыкі, а яна разнастайная: рэаліі жыцця, узаемаадносіны, пачуцці і г. д. Ратавальнікі ўнеслі сваю пярчынку ў тэматыку прыпевак.
У Магілёўскай вобласці прайшоў конкурс для пенсіянераў «Прыпеўкі бяспекі». Больш за 100 работ было прадстаўлена на суд журы. Пазітыў, крэатыў і самабытнасць, дапоўненыя харэаграфічнымі навыкамі –журы было нялёгка, –расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
І ўсё ж метадам гарачых спрэчак і аргументаваных дэбатаў былі вызначаны пераможцы. Бронза аказалася ў руках Надзеі Мендзелевай з Крычава, якой таленавіта акампанаваў Леанід Іваноў. Другое месца ў Марыны Макаранка са Слаўгарада. Пераможцам аднадушна прызналі хор ветэранаў імя Г. П. Обуха з Магілёва. Прыз глядацкіх сімпатый заваявала магіляўчанка Валянціна Шлеміна.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13