Абсалютным пераможцам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла – 2025» стала сям'я Шалашаў з Гомельскай вобласці. Вынікі гранд-фіналу праекта падвялі ў час рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое праходзіць 5 ліпеня ў Шклоўскім раёне.
У час урачыстай цырымоніі міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што праект "Уладар сяла" не проста конкурс, а свята. «Гэта свята любячых сем'яў, свята людзей, якія любяць працу, якія кожны дзень сваёй працай праслаўляюць нашу радзіму, - сказаў ён. - Вядома, усе, хто стаіць на гэтай сцэне, пераможцы. Таму што кожная з гэтых сем'яў прайшла адбор раёна, вобласці і, безумоўна, заслугоўвае самай высокай адзнакі. Упэўнены, што журы было вельмі няпроста вызначыць пераможцаў, паколькі кожная сям'я паказала ўсё, што яна ўмее. А мне хацелася б пажадаць самага галоўнага - моцнага здароўя, дабрабыту і толькі шчасця вашым сем'ям і вашым дзецям».
Звярнуўся да фіналістаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка. «Ваш уклад у развіццё сельскіх тэрыторый, сельскай гаспадаркі выклікае вялікую павагу і ўдзячнасць. Нельга недаацаніць тую работу, якую вы праводзіце, работу, якая накіравана на стварэнне і забеспячэнне харчовага суверэнітэту нашай цудоўнай краіны. Паспяхова злучаючы сельскія традыцыі, сельскую мудрасць з сучаснымі тэхналогіямі, вы дасягаеце большага. І гэта выклікае вялікую павагу. Няхай тая праца і работа, якой вы захоплены, прыносіць вам толькі задавальненне і дастатак», - сказаў ён.
Павіншаваў удзельнікаў фіналу і другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Іваненка ад імя ўсёй беларускай моладзі. Ён і назваў пераможцаў праекта ў гэтым годзе.
Па выніках усіх конкурсных этапаў фінальнага спаборніцтва перамогу атрымала сям'я Аляксея і Веры Шалашаў з вёскі Буда-Лельчыцкая Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Муж і жонка выхоўваюць трое дзяцей.
Як падзялілася Вера Шалаш, яны не чакалі такога павароту падзей, але перамозе вельмі рады. «Сапернікі вельмі моцныя, спадзяваліся толькі на прызавую тройку. Усё ж такі Лельчыцкі раён невялікі, таму перамога яшчэ больш прыемная, - расказала яна. - Такія конкурсы патрэбны, праверана на сабе. Яны збліжаюць сем'і знутры, мужа і жонку, бацькоў і дзяцей, адносіны становяцца намнога лепшымі. І ўзаемаразуменне вышэй». Яна выказала меркаванне, што іх сям'я змагла здзівіць журы сваім каларытам - паколькі ўсё было зроблена вельмі па-народнаму і з душой.
Галава сям'і Аляксей Шалаш расказаў, што яны з жонкай выраслі ў вёсцы, а таму жыць у горадзе не захацелі. «Мы не любім мітусню. У вёсцы дзеці спакойна гуляюць у двары, кожны дзень на сонейку, у пясочніцы, нягледзячы на юны ўзрост - сынам 6 гадоў, 4 гады і 4 месяцы», - падзяліўся ён.
Сям'я Шалашаў трымае гаспадарку. «У нас свая гаспадарка і агарод: куры, 30 сотак зямлі, парасят трымаем, - дадаў Аляксей Шалаш. - На раённым конкурсе яшчэ выйгралі парася. Я паляўнічы, сабака паляўнічы ёсць. І кошка Лола. Цяпер падарылі веласіпед, у нас некалькі ёсць, і гэты спатрэбіцца».
Таксама аб'явілі пераможцаў у іншых намінацыях. Так, у намінацыі «Уладар сяла: смак хатняга цяпла» перамогу атрымала сям'я Лешчыкаў з Гродзенскай вобласці. «Уладар сяла: гастранамічная спадчына» - сям'я Аляхновічаў, Мінская вобласць. У намінацыі «Уладар сяла: сіла ў кожным руху» - сям'я Сухубаеўскіх з Магілёўскай вобласці. Сям'я Пашукевічаў з Віцебскай вобласці стала пераможцам у намінацыі «Уладар сяла: майстэрства і гармонія», а сям'я Находаў з Брэсцкай вобласці – «Уладар сяла: дом, дзе сэрцы разам». Сям'я Шалашаў з Гомельскай вобласці таксама стала лепшай у намінацыі «Уладар сяла: анлайн-водгук і захапленне гледачоў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59