RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пераможцамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стала больш за 400 навучэнцаў Магілёўскай вобласці

Пераможцам трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стаў 431 навучэнец Прыдняпроўскага краю, або 45% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 74 чалавекі, II-й – 125 і III-й – 232, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Па рашэнні журы 54 удзельнікі атрымалі пахвальныя водгукі за выніковы ўдзел.

Усяго ў інтэлектуальных спаборніцтвах дэманстравала свае веды 956 хлапчукоў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, у тым ліку 134 (14%) навучэнцаў ліцэяў, 248 (26%) – гімназій, 8 прадстаўнікоў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 1 – школы-інтэрната.

Найбольшую колькасць дыпломаў заваявалі навучэнцы Магілёва (134 дыпломы) і Бабруйска (86 дыпломаў). Кожны трэці дыплом на абласной алімпіядзе атрымалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёнаў вобласці. Сярод іх найлепшыя вынікі ў Горацкім (13 дыпломаў), Магілёўскім (10 дыпломаў), Клімавіцкім і Шклоўскім (па 9 дыпломаў), Быхаўскім, Клічаўскім, Крычаўскім і Асіповіцкім (па 8 дыпломаў) раёнах.

Гімназісты і ліцэісты вобласці ўдастоены 214 дыпломаў, што складае 49,7% ад агульнай колькасці. Лідарам у алімпіядным рэйтынгу на працягу апошніх гадоў застаецца Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3 (49 дыпломаў). Навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 удастоены 18 дыпломаў, ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта – 10, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 2 – 7. Сярод гімназій вобласці найлепшыя вынікі ў Магілёўскай гарадской гімназіі № 1 – 21 дыплом, гімназій №№ 1, 2, 3 Бабруйска – 20, 18, 16 дыпломаў адпаведна, гімназіі № 2 Магілёва – 14 дыпломаў. Сярод раённых лідзіруе гімназія № 1 горада Горкі – 7 дыпломаў.

Па выніках абласной алімпіяды 26 выкладчыкаў падрыхтавалі трох і больш пераможцаў. Сярод іх варта адзначыць настаўнікаў Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Наталлю Колчыну і Юлію Аўрамаву (па 7 пераможцаў алімпіяды па біялогіі, гісторыі і грамадазнаўстве), а таксама выкладчыка гімназіі № 3 Бабруйска Таццяну Васілеўскую (5 пераможцаў па хіміі).

Сярод лідараў ёсць тыя, хто некалькі гадоў запар не толькі на абласных, але і на рэспубліканскіх, міжнародных алімпіядах даказваў свой самы высокі ўзровень ведаў. Так, Яна Турута (сярэдняя школа № 25 Магілёва), Ксенія Зубарэвіч (Магілёўская гарадская гімназія № 1), Лізавета Чарнабаева (Клімавіцкая раённая дзяржаўная гімназія імя І. С. Мікалаева) з’яўляюцца пераможцамі алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» у 2019 годзе, пераможцамі трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове. Дзмітрый Макуцэня (гімназія № 3 Бабруйск) і Леанід Палхоўскі (Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3) – кандыдаты ў каманду Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў Міжнароднай алімпіядзе па хіміі; геаграфіі; па навуках аб Зямлі, геаграфічнай алімпіядзе школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёна, пераможцы трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па хіміі і геаграфіі 2019 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая