Пераможцамі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 95 школьнікаў рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
«Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў падчас вясновых канікулаў - з 25 па 29 сакавіка, - расказалі ва ўпраўленні. - Магілёўскую вобласць на інтэлектуальных спаборніцтвах прадставіла каманда з 202 навучэнцаў. 95 вучняў Прыдняпроўскага краю сталі пераможцамі».
Па словах суразмоўцаў, гэта самы высокі вынік за апошнія 10 год.
Адзначаючы заслугі рабят і выкладчыкаў, якія падрыхтавалі іх, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Ігар Лашкевіч адзначыў, што перамогі - гэта вынік вялікай працы: «Нашы хлопцы праявілі мэтанакіраванасць, нестандартнае мысленне, уменне хутка ацаніць новую інфармацыю і сканцэнтравацца на выкананні пастаўленай задачы».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44