RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пераможцаў конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання ўшаноўвалі ў Магілёве

Вынікі штогадовага спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Прыдняпроўскага краю і работы дэпутацкага корпуса рэгіёну за 2023 год падвялі сёння ў Магілёве. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Палацы культуры вобласці.

«Дэпутацкі корпус вельмі актыўна супрацоўнічае з органамі мясцовага самакіравання, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі сельсаветаў, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, калегіяльныя, аднаасобныя. Штогод у рэгіёне падводзяцца вынікі спаборніцтваў паміж імі. На гэты раз таксама вызначаны дзевяць пераможцаў у трох намінацыях, - распавяла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. - Менавіта органы мясцовага самакіравання з'яўляюцца нашымі асноўнымі памочнікамі, перш за ўсё, у працы з насельніцтвам. Праз іх мы атрымліваем зваротную сувязь, разумеем і ведаем усе праблемныя пытанні, якія неабходна вырашаць як на ўзроўні сельскіх, раённых, гарадскіх, так і абласнога Савета. Штогод мы прырастаем па ўсіх асноўных напрамках дзейнасці як у сферы эканомікі, так і ў сацыяльнай. І ўсе пытанні, якія паступаюць ад насельніцтва, мы сумесна вырашаем. Вельмі важны напрамак, які актыўна развіваўся ў перыяд дзейнасці дэпутатаў 28 склікання, - гэта праца з насельніцтвам праз рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў. Хачу адзначыць, што ўжо з 2023 года на ўзроўні рэспублікі ў рамках змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" унесены парадак рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў. Для нас гэта важна, таму што з намі супрацоўнічаюць актыўныя грамадзяне, якім неабыякава, у якім горадзе мы жывем, якой будзе дваровая тэрыторыя - яны хочуць яе бачыць камфортнай, сучаснай, добраўпарадкаванай. І людзі звяртаюцца да нас са сваімі прапановамі і ідэямі, а мы ідзём ім насустрач. Упэўнена, што і далей органы самакіравання, дэпутацкі корпус будуць сумесна працаваць на карысць жыхароў нашага рэгіёна».

Сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў па выніках работ у 2023 годзе ў лідэры выйшаў Хадасаўскі сельскі Савет дэпутатаў Мсціслаўскага раёна, якому быў перададзены пераходны сцяг.

«У сваёй пасадзе я працую дзесяць гадоў і за гэты час наш сельскі савет ужо займаў прызавыя месцы: па выніках працы за 2020 год - другое, за 2022-ы - трэцяе. Прыемна, што нашу дзейнасць за 2023 год прызналі лепшай у вобласці, - дзеліцца яго старшыня Анатоль Пруднікаў. - Асноўныя напрамкі ў рэалізацыі ініцыятыў - патрыятычнае выхаванне і добраўпарадкаванне. Мы ўладкавалі і працягваем паляпшаць у сваім аграгарадку парк «Дружба», які спадабаўся жыхарам усіх узростаў, абсталявалі летні амфітэатр, дзе праводзім мерапрыемствы, стварылі Алею герояў, каб усталёўваць памятныя знакі заслужаным землякам. Так, летась па ініцыятыве насельніцтва быў устаноўлены чарговы памятны знак - Герою Савецкага Саюза Філіпу Мікітавічу Рудкіну. Актыўна праводзім дні вёсак - збіраюцца землякі, падключаюцца і старажылы, і моладзь, што асабліва прыемна. Асобныя святы набіраюць такія абароты, што мы задумваемся аб пераводзе іх у разрад традыцыйных фестываляў. Тым самым мы паказваем жыхарам, што падзяляем іх інтарэсы і разам можна зрабіць шмат. Яшчэ адзін кірунак - адраджэнне крыніц. Менавіта ад насельніцтва паступаюць такія ініцыятывы. Мы іх падтрымліваем. Прызавыя грошы заўсёды накіроўваем на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Напрыклад, пасля нашай перамогі ў мінулым годзе Br7,5 тыс. было выдзелена для добраўпарадкавання дзіцячай спартыўнай пляцоўкі каля шматкватэрнага дома, падключыўся і Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб, які дапамог будматэрыяламі, каля Br2 тыс. сабралі самі людзі. Пляцоўка карыстаецца папулярнасцю ва ўсіх дзяцей аграгарадка, таму мы разумеем, што адной не абыдземся. Будзем працягваць. Яшчэ адзін з напрамкаў - адраджэнне народных традыцый, якое знаходзіць падтрымку ў насельніцтва. Вялікі блок работы звязаны з арганізацыяй работы па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Гэта наш найважнейшы абавязак, як народных абраннікаў, якім людзі паверылі авансам. І першы крок па ўмацаванні гэтага даверу важна было зрабіць самому, паказаўшы, што ты жывеш у гэтым месцы і табе неабыякава, што будзе з ім далей. Толькі асабістым прыкладам можна павесці за сабой. І з кожным годам наша каманда аднадумцаў расце. Людзі самі ахвотна ўключаюцца ў праекты, пачынаюць прапанаваць ідэі. Так, у нас у аграгарадку ў 2022 годзе была рэалізавана ініцыятыва «Агонь памяці». Выдатнікі вучобы, піянеры, актывісты кожную пятніцу нясуць вахту памяці. Гэты напамін і для нашай моладзі, і для ўсіх, хто праязджае міма населенага пункта аб каштоўнасці міру і неабходнасці захоўваць сваю гісторыю, берагчы памяць аб подзвігу беларускага народа».

Другое месца дасталася Семукацкаму сельскаму Савету дэпутатаў Магілёўскага раёна (старшыня – Тамара Укружская), трэцяе – Лапаціцкаму сельскаму Савету дэпутатаў Слаўгарадскага раёна (старшыня – Сяргей Антошкін).

Пераможцамі штогадовага спаборніцтва сярод калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па выніках мінулага года сталі прадстаўнікі АГ. Сялец Краснагорскага сельсавета Мсціслаўскага раёна (старшыня - Святлана Іванова) - лідэру ўручаны пераходны вымпел. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі вулічны камітэт нумар 1 Савета тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання мікразоны нумар 10 Кастрычніцкага раёна Магілёва (старшыня - Кацярына Васільева) і мікразоны нумар 2 «Савецкая» Крычава (старшыня - Таццяна Баброва).

«Мы бачым, як наш Магілёў зменьваецца, мяняецца ў лепшы бок. І як прадстаўнікі вулічнага камітэта мы не можам не браць прыкладу з нашых гарадскіх уладаў. Бо якасны ўзровень жыцця залежыць ад кожнага з нас. Таму важна пачынаць з сябе, са сваёй хаты і вуліцы. Тады будзе зменьвацца і наш горад у цэлым, - падзялілася адна з узнагароджаных Кацярына Васільева. - Наперадзе ў нас вялікія планы, зараз мы працуем над праектам, які накіраваны на захаванне гістарычнай памяці аб тых героях, сем'і якіх жывуць на нашай вуліцы Лізы Чайкінай "Лёс маёй сям'і ў гісторыі вайны". Такая высокая ацэнка працы - гэта стымул рухацца далей і якасна выконваць сваю працу».
 
Лідэрамі сярод аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання названы стараста аг. Тэхцін Тэхцінскага сельсавета Бялыніцкага раёна Людміла Усава - з узнагароджаннем пераходным вымпелам, старэйшая па доме № 7 па вул. Цэнтральнай у аг. Каменка Каменскага сельсавета Чавускага раёна Праскоўя Сафронава, стараста дэр. Осава Гарбацэвіцкага сельсавета Бабруйскага раёна Віктар Саўко.

Усіх пераможцаў заахвоцілі дыпломамі і грашовай узнагародай.

«У маёй працы старастам вельмі дапамагае асноўная прафесія – ужо тры дзясяткі гадоў я працую ў мясцовай бібліятэцы, спачатку – бібліятэкарам, цяпер – загадчыцы. Акрамя таго, я тут нарадзілася і вырасла. Я ведаю людзей, яны ведаюць мяне. Усе, хто прыходзіць да нас па кнігі, а чытачоў у нас вельмі шмат, так ці інакш дзеляцца сваімі клопатамі, пажаданнямі. Імкнуся ўсіх выслухаць і дапамагчы, няхай гэта будзе бытавыя пытанні ці грамадскія, - дзеліцца пераможца конкурсу Людміла Усава. - Цяпер, да прыкладу, мы рэалізуем праект па ўладкаванні дзіцячай пляцоўкі. Ужо на летніх канікулах нашы хлопцы змогуць весела і з карысцю бавіць на ёй час».

Таксама ў гэты дзень ганаровымі граматамі абласнога Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, актыўную дэпутацкую дзейнасць, значны ўклад у развіццё органаў мясцовага самакіравання адзначылі Паўлавіцкі сельскі Савет дэпутатаў Кіраўскага раёна (старшыня Марына Стафеева), Савет тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання №1 мікразоны №2 «Кіраўская» Слаўгарада (старшыня Леанід Качанаў), старасту аг. Подсолтово Подсолтовского сельсовета Мстиславского района Светлану Макаровскую, члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, депутата Могилевского областного Совета депутатов двадцать восьмого созыва Игоря Каско, директора государственного учреждения образования «Гимназия № 2 г.Бобруйска», депутата Могилевского областного Совета депутатов двадцать восьмого созыва Ирину Каранкевич, старшыню Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Анжаліку Гоман, старшыню Дабосненскага сельскага Савета дэпутатаў Кіраўскага раёна Галіну Шчур, настаўніку фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі «Ваўковіцкая сярэдняя школа», дэпутата Ваўковіцкага сельскага савета дэпутатаў Чавускага раёна 28 склікання Яўг. Падзячныя пісьмы старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў уручаны Палыкавіцкаму сельскаму Савету дэпутатаў Магілёўскага раёна (старшыня - Таццяна Русакова), сельскі камітэт аг. Старая Радча Круглянскага сельсавета Круглянскага раёна (старшыня - Людміла Бякешка), старасце аг. Семукачы і в. Хімніца Семукацкага сельсавета Магілёўскага раёна Валянціне Цыкуновай, дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю «Слаўгарадскае лесанарыхтоўчае прадпрыемства», дэпутату Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Міхаілу Ярмоленка, намесніку генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльным пытанням адкрытага дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Віталю Зянькову, старасце аг. Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна Святлане Кабанцавай.

Падзяка за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю і значны асабісты ўклад у развіццё органаў мясцовага самакіравання вобласці аб'яўлена кіраўнікам структурных падраздзяленняў аблвыканкама. Шэраг падзяк быў уручаны ад абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая