RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пераможцаў конкурсу «Залатая Літара» ўзнагародзілі ў Мінску: сярод іх – выданні і журналісты Магілёўскай вобласці

Пераможцаў ХVI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ўзнагародзілі сёння ў Мінску.

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ўручыў пераможцам і лаўрэатам заслужаныя ўзнагароды. «Конкурс праведзены 16-ым разам. На разгляд было прадстаўлена амаль чатыры сотні работ, і гэта нямала. Колькасць заявак штогод павялічваецца. Практычна ва ўсіх намінацыях мы назіралі вельмі высокі ўзровень, які сведчыць аб прафесіяналізме, творчай сталасці, яркіх талентах у нашым журналісцкім асяроддзі», – адзначыў Павел Лёгкі.

Нагадаем: вынікі конкурсу былі агучаны яшчэ ў пачатку мая. СМІ Магілёўскай вобласці таксама названы ў ліку лаўрэатаў.

Вядучы карэспандэнт рэдакцыі Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» Вольга Крывашэева перамагла ў намінацыі «Найлепшы рэпарцёр абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» (праекты «На свае вочы», «Смела за справу!», «Давайце разбярэмся!», «Ад А да Я»).

Сеткавае выданне Mogilevnews.by КИУП «Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”» прызнана лаўрэатам у намінацыі «Найлепшы Інтэрнэт-праект» сярод абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў.

Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё» стала лаўрэатам у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі» сярод абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў.

Заснавальнікам Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» выступае Міністэрства інфармацыі. Сёлета на конкурс было прадстаўлена 400 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій. З іх 269 – рэгіянальныя СМІ ад 81 рэдакцыі, рэспубліканскія СМІ – 108 заявак ад 31 рэдакцыі, карпаратыўныя – 23. Журы адзначыла не толькі актыўнасць друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і сеткавых выданняў, але і высокі ўзровень прадстаўленых работ.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая