Пераможцай абласнога турніру па праграмаванні «Камандны хакатон CodingFest-6» стаў праект «MedClub» каманды сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «МДУ імя А. А. Куляшова» у складзе Данііла Кандрацкага, Рамана Сакалінскага, Арсенія Сугакі, Вольгі Драбышэўскай. Пра гэта паведаміла кіраўнік праекта Святлана Януковіч.
Дыплом II ступені атрымала распрацоўка web-платформы JDC каманды філіяла БДТУ «Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж» (Мікіта Галынец, Захар Кошін, Валерыя Крычко). Трэцяе месца падзялілі праект «Тэстуй і паўтарай» каманды ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Магілёва» (Данііл Лішанкоў, Іван Цярэнцьеў, Юлія Маркевіч, Таццяна Акуленка) і праект «Трэнажор для дапрызыўнай падрыхтоўкі юнакоў» каманды МАУВА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (Ілья Радзецкі, Вольга Сяргеенка).
Штогадовы конкурс стартаваў у пачатку навучальнага года. Удзельнікам прапанавалі прэзентаваць праграмныя праекты, створаныя для розных сфер дзейнасці чалавека.
Усяго на завочны этап было прадстаўлена 16 праектаў у намінацыях: «Адукацыя і культура», «Ахова здароўя», «Камунальная гаспадарка», «Сацыяльныя праекты». У фінал, які адбыўся 26 лістапада на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», прайшло 7.
Першая частка мерапрыемства складалася з майстар-класаў ад спецыялістаў: «10 правілаў паспяховага чалавека на кожны дзень» (правёў дэкан эканамічнага факультэта МАУВА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» Ілья Макавецкі) і «Design у IT» (гейм-дызайнер ТАА «Эйджы Прадакшн» Данііл Рудовіч). Далей пачалася творчая праца, дзе ўдзельнікі прадстаўлялі свае праекты ментарам з IT-кампаній, тлумачылі сутнасць праекта, расказвалі аб сродках распрацоўкі, дэманстравалі магчымасці праграм. На афіцыйнай прэзентацыі праектаў хлопцам задавалі пытанні аб практычнай значнасці праектаў, магчымым іх укараненні і інш.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сертыфікат фіналіста турніру і памятныя падарункі.
Арганізатарамі турніру выступілі Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з камітэтам эканомікі і галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Партнёрамі і спонсарамі сталі вядучыя IT-кампаніі, размешчаныя ў Магілёве: EPAM Systems, Artezio, AheadWorks, iTechart, AwemGames, а таксама камп’ютарная Акадэмія «Шаг» (Бабруйск).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь