RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Першы званок у Магілёўскай вобласці празвініць для 11 тыс. першакласнікаў

Першы званок у Магілёўскай вобласці празвініць для 11 тыс. першакласнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

«Гэта прыкладна столькі ж хлопчыкаў і дзяўчынак, як і ў мінулым годзе. Усяго ж у рэгіёне сядуць за парты 110 тыс. навучэнцаў. У дзясяты клас пойдзе 6 тыс. чалавек», – расказаліва ўпраўленні.

Адкрыюць Дзень ведаў традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі, якія ў большасці школ адбудуцца 1 верасня ў 10.00. Удзел у іх прымуць прадстаўнікі мясцовых органаў улады, шэфскіх прадпрыемстваў, бацькі, ветэраны працы, вядомыя выпускнікі школ. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання прыедуць на школьныя ўрачыстасці на сваю малую радзіму.

У Магілёве сотні школьнікаў збярэ агульнагарадское свята «Твары, выдумляй, спрабуй!». З 12.00 да 15.00 на набярэжнай ракі Дубравенка для дзятвы падрыхтавалі насычаную праграму з конкурсамі, віктарынамі, спартыўнымі гульнямі, майстар-класамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі. Яркім упрыгожаннем свята стане выстава восеньскіх букетаў.

Першы ўрок новага навучальнага года, як і па ўсёй краіне, будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...».

Усяго ў Магілёўскай вобласці ў новым навучальным 2018/2019 годзе будзе працаваць 379 устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у тым ліку 319 школ і 16 гімназій. Усе яны гатовы прыняць навучэнцаў. Знакавая падзея адбудзецца ў Дзень ведаў у Бабруйску, дзе свае дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак адкрые новая школа на 1020 месцаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая