RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Перспектывы супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці з Індыяй абмеркавалі на сустрэчы ў аблвыканкаме

З рабочым візітам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Алак Ранджан Джа прыбыў у Магілёў. У абласным выканаўчым камітэце сёння адбылася сустрэча кіраўніка індыйскай дыпламатычнай місіі і старшыні Магаблвыканкама Анатоля Ісачанкі.

Апошнія гады ў знешнім гандлі Магілёўскай вобласці і Індыі адзначаецца рост дзелавой актыўнасці бізнес-колаў. Па выніках 2021 года тавараабарот паміж Магілёўскай вобласцю і Індыяй склаў $5,8 млн. і павялічыўся на 24,3 працэнта да 2020 года. Як адзначыў Анатоль Ісачанка, нашы краіны падтрымліваюць актыўны дыялог на высокіх узроўнях.

падрыхтоўкі канкрэтных прапаноў і перадачы іх у пасольства Індыі ў Беларусі. Гэта дапаможа наладзіць камунікацыю з далейшым прасоўваннем нашых інтарэсаў на індыйскім рынку, – адзначыў Анатоль Ісачанка. – Па-другое, мы абмеркавалі ўжо дзейнае на тэрыторыі вобласці супрацоўніцтва. Так, у Індыю з нашага рэгіёна пастаўляюцца тэхнічны вуглярод, газетная папера, помпы вадкасныя, лесаматэрыялы. З Індыі да нас – сінтэтычныя ніткі, лекавыя сродкі, хімія для тэкстыльных вытворчасцей.

Разам з тым, узровень і маштаб гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, на наш погляд, не адпавядае наяўнаму патэнцыялу нашых рэгіёнаў. Мы бачым значныя магчымасці ў пашырэнні ўзаемных паставак прадукцыі.

І наша сустрэча будзе садзейнічаць гэтаму. Тым больш што пасол Індыі выказаў зацікаўленасць сваёй краіны як у эканамічным супрацоўніцтве, так і ў гуманітарным. Таксама ён абазначыў зацікаўленасць у супрацоўніцтве паміж ВНУ, у прыватнасці, з сельскагаспадарчай акадэміяй, вопыт якой будзе запатрабаваны ў іх краіне.

Хацелася б адзначыць зацікаўленасць нашага прадпрыемства «Белшына» ў наладжванні прамых кантактаў з індыйскімі вытворцамі натуральнага каўчука, хімічнай прадукцыі для шыннай і гуматэхнічнай прамысловасці. Мы бачым цікавасць найбуйнейшага вытворцы папяровай прадукцыі ў Беларусі «Завода газетнай паперы» па нарошчванні паставак сваёй прадукцыі на індыйскі рынак. Мы будзем рады ўсталяванню міжрэгіянальнага супрацоўніцтва са штатамі Мадх’я-Прадэш і Утаракханд.

Кірункаў для працы і камунікацыі шмат, галоўнае – рухацца і працаваць, а не чакаць, што нам нехта прынясе ўсё гатовае».

Сёння комплекснае супрацоўніцтва з індыйскімі партнёрамі ажыццяўляецца па лініі СЭЗ «Магілёў». Неаднаразова індыйскія дзелавыя колы наведвалі Магілёўскую вобласць у межах штогадовага міжнароднага інвестыцыйнага форума «Млын поспеху».

Літаральна на днях, 23 сакавіка, у межах правядзення Дзён Магілёўскай вобласці на сусветнай выставе «ЭКСПА – 2020» у Дубаі былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж СЭЗ «Магілёў» і дзвюма індыйскімі кампаніямі аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у СЭЗ «Магілёў».

На тэрыторыі вобласці ў 2021 годзе зарэгістравана першае прадпрыемства з індыйскім капіталам і тэхналогіямі ТАА «Энерджытэхгрын», асноўны напрамак дзейнасці якога – экалагічна бяспечныя інавацыі.

«Гэта мой першы візіт у Магілёўскую вобласць. І падобныя сустрэчы дазваляюць мне пашырыць сваё ўяўленне аб тых сферах, у якіх Беларусь і Індыя могуць супрацоўнічаць. У прыватнасці, я ўжо бачу, што ў вашым рэгіёне ў нас ёсць цікавасць у напрамках сельскай гаспадаркі, адукацыі, абсталявання і тэкстыльнай прамысловасці, – падзяліўся Алак Ранджан Джа. – Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі даўно наладжана ў асобных сферах. Гэта фармацэўтычная прамысловасць, узаемадзеянне ў галіне аўтамабілебудавання, вышэйшай адукацыі, на жаль, пакуль толькі медыцынскай. І гэта дзейнасць працягваецца ўжо доўгія гады, аднак, што тычыцца камерцыйных узаемаадносін, гэта вобласць знаходзіцца значна ніжэй за свой магчымы патэнцыял. Таму я хацеў бы даследаваць новыя галіны супрацоўніцтва. Можа быць, інавацыйныя тэхналогіі, можа, інтэрнэт рэчаў, таму што ў плане тэхналогій Беларусь вельмі прасунутая краіна і мы можам знайсці шмат кропак для супрацоўніцтва».

Пасля сустрэчы ў аблвыканкаме індыйскі дыпламат азнаёміўся з работай прадпрыемства ААТ «Магатэкс». Таксама ў межах двухдзённай праграмы знаходжання ў рэгіёне запланавана наведванне прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Тэхналіт» і Магілёўскага аддзялення БелДВП, дзе адбудуцца дзелавыя перагаворы з кіраўнікамі арганізацый.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая