Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дамоў-інтэрнатаў рэалізуюць у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 575 ад 30 верасня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Праект будзе рэалізоўвацца ў 2021 годзе. Аб’ём бюджэтных сродкаў, якія прадугледжваюцца для гэтага, будзе разлічвацца зыходзячы з базавага нарматыву бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў на пражыванне грамадзян у дамах-інтэрнатах у разліку на адзін ложка-дзень, карэкціруючых каэфіцыентаў, якія ўжываюцца да базавага нарматыву, паказчыкаў дзейнасці дамоў-інтэрнатаў, якія ўстанаўліваюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Таксама ў разлік возьмуць патрэбы ў выдатках на ўтрыманне маёмасці дамоў-інтэрнатаў (набыццё абсталявання і іншых асноўных сродкаў, капітальны і бягучы рамонт будынкаў і памяшканняў, аплата камунальных паслуг).
У адпаведнасці з пастановай, Мінпрацы і сацабароны па ўзгадненні з Мінфінам зацвердзіць інструкцыю па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дамоў-інтэрнатаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44