Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю за выкананнем у Магілёўскай вобласці даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні КДК Магілёўскай вобласці Зміцер Захараў
Як расказаў Дзмітрый Захараў, мясцовымі органамі ўлады ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі прыняты меры па вырашэнню праблемных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва, ажыццяўленню кантролю за якасцю прадастаўляемых насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг, жылля, што ўзводзіцца, забеспячэнню своечасовасці выплаты арганізацыямі заработнай платы, паляпшэнню гандлёвага, бытавога, медыцынскага абслугоўвання і інш., удасканаленню работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, дзейнасці службы «адно акно».
Разам з тым адзначана, што ў 2022 годзе падчас кантролю выяўляліся парушэнні парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, неналежны разгляд зваротаў і іншыя парушэнні.
Асноўныя нараканні жыхароў вобласці ў сферы ЖКГ звязаны з недастатковай аператыўнасцю па вырашэнні праблемных пытанняў і прэтэнзій насельніцтва, неаднаразовымі пераносамі тэрмінаў выканання работ, недастатковым інфармаваннем насельніцтва аб парадку работы з заяўкамі, функцыях службы «Кантакт-цэнтр 115».
У сферы работы аграпрамысловага комплексу многія абгрунтаваныя скаргі грамадзян былі выкліканы неправамернымі дзеяннямі кіраўнікоў арганізацый, парушэннямі імі працоўнага заканадаўства, у тым ліку пры арганізацыі вытворчых працэсаў; у сферы будаўніцтва - няякасным будаўніцтвам жылля, несвоечасовым устараненнем будаўнічых дэфектаў, невыкананнем падрадчыкамі дагаворных абавязацельстваў; у сферы працоўных адносін - несвоечасовай аплатай працы, няправільным налічэннем заработнай платы, парушэннямі парадку яе выплаты; у сферы гандлю і бытавога абслугоўвання - незахаваннем арганізацыямі правілаў гандлю і парадку цэнаўтварэння, няякасным аказаннем паслуг, нездавальняючым станам аб'ектаў лазневай гаспадаркі, неналежнай арганізацыяй харчавання ва ўстановах адукацыі; у сферы медыцынскага абслугоўвання - недастатковай якасцю абслугоўвання ва ўстановах аховы здароўя.
«Па выніках кантрольных мерапрыемстваў і разгляду зваротаў у дачыненні да 5 службовых асоб ужытыя меры прафілактычнага ўздзеяння ў форме папярэджання, 27 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, узбуджаны 2 крымінальныя справы - падсумаваў першы намеснік старшыні КДК Магілёўскай вобласці. - У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў матэрыялы калегіі накіраваныя ў Магілёўскі аблвыканкам, гаррайвыканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах Магілёве і Бабруйску».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі
12.05.2025 - 16:07
«У радзільню паехала з парада». У Магілёве павіншавалі матуль, якія нарадзілі ў Дзень Перамогі
12.05.2025 - 12:28
У Беларусі стартуе акцыя «Разам - за моцную і здаровую сям'ю»
11.05.2025 - 09:58
У Беларусі святкуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна