Пасяджэнне абласной рабочай групы па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб пад кіраўніцтвам кіраўніка спраў аблвыканкама, кіраўніка групы Мікалая Дзядкова адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Удзел у ім прынялі начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Іна Філіпава, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Андрэй Сталяроў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў рэгіёну.
Прысутныя на пасяджэнні абмеркавалі праблемныя пытанні ў рабоце са зваротамі, прааналізавалі прамежкавы вынік па вырашэнню ў 2024 годзе найбольш сацыяльна значных пытанняў насельніцтва, якія яны ўзнімаюць у зваротах грамадзян. Мікалай Дзядкоў звярнуў увагу на недапушчальнасць фактаў, калі дадзеныя ў адказах заяўнікам абяцанні не выконваюцца, бо гэта аўтарытэт органаў мясцовай улады.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія пераважаюць у тэматыцы зваротаў грамадзян. Начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Таццяна Касаткіна праінфармавала аб тым, як выконваюцца графікі капітальнага і жыллёвага фонду, добраўпарадкавання і рамонту дарог, якія, у тым ліку, сфарміраваны з улікам зваротаў грамадзян у органы выканаўчай улады.
На пасяджэнні таксама была ўдзелена ўвага арганізацыйным пытанням работы са зваротамі, выкананню патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Па выніках мерапрыемства вызначаны тыя задачы, якія дадуць магчымасць мінімізаваць недахопы, якія ёсць на бягучы перыяд, забяспечыць практычную рэалізацыю актуальных пытанняў насельніцтва.
Юлія Таранава, фота прадастаўлены ўпраўленнем па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магаблвыканкама
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў