RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Працягваюцца вясновыя працы на палях Магілёўшчыны

Працягваюцца вясновыя працы на палях Магілёўшчыны. Стартаваць актыўна сёння не дазваляе надвор'е. Земляробы вясной напрамую залежаць ад умоў надвор'я. І вядома, чакаюць праясненняў. Вясновыя нечаканыя снегапады замарозілі ход распачатай пасяўной.
 
У паўднёвых раёнах — Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Кіраўскім і Асіповіцкім — пасеяна ўсяго 336 гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, менш за адзін працэнт пасяўных плошчаў. Падрыхтавана да сяўбы больш за 2 тысячы гектараў, усяго 2 працэнты запланаваных плошчаў. На плошчы больш чым 6,5 тысяч гектараў праведзена вясновыпашка — пяць працэнтаў ад запланаванага.
 
Нягледзячы на тое, што непасрэдна пасяўная пастаўлена на паўзу, астатнія вясновыя работы на палях працягваюцца. Аграрыі Магілёўшчыны поўнасцю выканалі заданне па вывазе арганікі на палі. Дарэчы, па тэрмінах гэта крыху раней за леташні. Вывезена ўсяго па вобласці больш за 5700 тысяч тон. Больш за чвэрць гэтай колькасці, 1633 тысячы тон або 28 працэнтаў, ужо ўнесена ў глебу.
 
На 210 тысячах гектарах палёў пад яравую сяўбу ўнесены калійныя падкормы. Каліем падкормлена амаль 30 тысяч гектараў шматгадовай травы і 5,2 тысячы гектараў палепшаных лугапашавых угоддзяў.
 
Прыйшоў час карміць і азімыя пасевы. 19 працэнтаў азімых збожжавых і 11 працэнтаў азімага рапсу атрымалі дозу вясновага харчавання. Амаль 24 тысячы гектараў шматгадовай травы падкармілі азотам. На 600 гектарах пасеяны аднагадовыя травы.

 zilmogilev.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая