RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўніцы БСЖ разгледзяць рэалізацыю праграм падтрымкі, сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёўскай вобласці

Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзяць рэалізацыю праграм падтрымкі, сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёўскай вобласці падчас выязнога семінара. Мерапрыемства адбудзецца 4 чэрвеня ў горадзе на Дняпры, паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Праграмай прадугледжана наведванне спецыялізаванага Дома дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Тут госці пазнаёмяцца з дзейнасцю аддзялення паліятыўнай дапамогі Цэнтр паліятыўнай дапамогі дзецям, працай групы «Сацыяльная перадышка», якая прадстаўляе паслугу па доглядзе дзяцей-інвалідаў з мэтай аказання медыка-сацыяльнай дапамогі сям’і, і супольнасці «Бацькоўскі клуб».

У Магілёўскім абласным цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ўдзельнікам мерапрыемства прэзентуюць асноўныя напрамкі дзейнасці ўстановы, раскажуць аб рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў з дапамогай арганізацыі валанцёрскай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і моладзевых аб’яднанняў». Акрамя таго, гасцям прапануюць ацаніць выставу метадычных напрацовак па тэме «Бяспечнае дзяцінства» і арганізацыю аздараўлення і вольнага часу дзяцей у летні перыяд. Апошняе прадугледжвае ўдзел у экалагічным флэшмобе, наведванне музычнай забавы і шоу мыльных бурбалак.

Аб стварэнні псіхолага-педагагічных і інфраструктурных умоў, якія забяспечваюць паспяховасць навучання, самавызначэння і прафесійнай самарэалізацыі моладзі пойдзе размова ў дзяржаўным эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы, а аб працоўнай дзейнасці як фактары паспяховай сацыяльнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі – на ПВУП «Фабрыка сотавага кардона». Тэмай сустрэчы ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Магілёва стане стварэнне і забеспячэнне ўмоў актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, аднаўлення сацыяльнага статусу і здольнасці да самастойнай грамадскай дзейнасці. Яшчэ адным аб’ектам наведвання абраны творчы цэнтр і магазін для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Завершыцца выязны семінар ў Магілёўскім аблвыканкаме. Падчас палілога ўдзельнікі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў. У іх ліку – паляпшэнне якасці жыцця людзей з інваліднасцю і прасоўванне іх інтарэсаў, педагагічная падтрымка сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, узаемадзеянне органаў сацыяльнай абароны і БСЖ па стварэнні ўмоў для паўнавартаснага і актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства і інш.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая