Прадстаўнікі Магілёўскай абласной піянерскай арганізацыі прынялі ўдзел у першым злёце Усерасійскага праекта «Захавальнікі гісторыі» ў горадзе-героі Валгаградзе.

Удзельнікамі маштабнага праекта «Захавальнікі гісторыі», які праходзіў на берагах Волгі, сталі 800 хлопчыкаў і дзяўчынак з 77 рэгіёнаў Расіі, а таксама члены БРПА з Беларусі.

«На працягу злёту ўдзельнікі навучыліся працаваць з гістарычнымі дакументамі, апрацоўваць кантэнт патрыятычных падзей, несці ганаровую варту. Былі арганізаваны патрыятычныя інтэрактывы, праграма рэалізацыі праекта «Рух Першых», праведзена панэльная дыскусія «Захаванне гістарычнай памяці як аснова патрыятычнага выхавання», - распавяла старшыня абласной піянерскай арганізацыі Алена Малдаванава. – Рабяты наведалі экскурсіі па мясцінах, якія з'яўляюцца сведкамі важных гістарычных падзей і змаглі прасякнуцца гісторыяй горада і ўсвядоміць каштоўнасць кожнага помніка і мемарыяла».

Кульмінацыяй злёту стала ўнікальная тэатральная пастаноўка «Сталінград: горад - Захавальнік Гісторыі» на Мамаевым Кургане. Як адзначылі ўдзельнікі, атмасфера ў гэтым месцы дазволіла ўсвядоміць неверагодную сілу духу абаронцаў радзімы і адчуць гонар за Вялікі подзвіг савецкага народа. Пастаноўка прайшла на сцэне ля падножжа манумента «Радзіма-маці», дзе перад маладымі гісторыкамі і іх настаўнікамі выступілі зоркі оперы і эстрады. Пасля паказу адбылася цырымонія ўшанавання памяці загінуўшых герояў хвілінай маўчання і ўскладанне кветак у Зале Воінскай Славы. Затым удзельнікі злёту прамовілі клятву «Захавальніка гісторыі»: урачыста паабяцалі захоўваць вернасць сваёй Радзіме, паважаць подзвіг яе абаронцаў, а таксама беражліва адносіцца да культурнай спадчыны і традыцый брацкіх народаў.

Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі