Гомель прыняў аматараў бегу з многіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі. У абласным цэнтры правялі «Гомельскі паўмарафон», у якім удзельнічала каля трохсот чалавек, якія змагаліся на дыстанцыях 21,1 км і 7 км.
Вынікі падводзіліся ў абсалютным першынстве і ва ўзроставых катэгорыях 18–39, 40–49, 50–59, 60–69 і 70+ гадоў. Сярод прызёраў спаборніцтваў – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У катэгорыі 50‑59 гадоў на паўмарафонскай дыстанцыі другое месца заняў бабруйчанін Аляксандр Вішнякоў. А на дыстанцыі 7 км пераможцамі забегаў сталі Генадзь Піскіжоў з Мсціслава (мужчыны, 50–59 гадоў) і магіляўчанка Ірына Лугавая (жанчыны, 60–69 гадоў).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва