У Брэсце завяршыўся адкрыты чэмпіянат вобласці на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Юліі Несцярэнкі. Ён праходзіў па праграме рэспубліканскага лёгкаатлетычнага турніру і з’яўляўся чарговым этапам беларускай лёгкаатлетычнай лігі. У спаборніцтвах прыняў удзел шэраг наймацнейшых лёгкаатлетаў краіны.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі на чэмпіянаце 9 залатых, 5 сярэбраных, 1 бронзавую ўзнагароду. Пераможцамі чэмпіянату сталі Дзмітрый Савін (бег на 800 м), Таццяна Шабанава (бег на 800 м і на 1500 м), Ілья Карнавухаў (бег на 1500 м), Анастасія Палуян (бег на 3000 м), Вікторыя Варанец (бег на 5000 м), Максім Несцярэнка (трайны скачок), Аліна Нікіценка (кіданне дыска), Аліна Гарадская (скачок у вышыню).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея