У Заслаўі (Мінская вобласць) адбыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. Удзел у іх прыняло звыш 190 спартсменаў 2005–2006 гадоў нараджэння і маладзейшых з усіх абласцей краіны.
На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці 1 залатая, 5 сярэбраных і 1 бронзавая ўзнагароды. Пераможцам АДМ стаў экіпаж каноэ-двойкі ў складзе Вікторыі Несцярэнкі і Лізаветы Прымак на дыстанцыі 200 метраў. Гэты ж экіпаж заняў другое месца ў фінальнай гонцы на дыстанцыі 500 м. Сярэбраныя медалі таксама выйгралі Лізавета Прымак (каноэ-адзіночка, 200 м і 500 м), Пётр Котаў і Глеб Чабатароў (каноэ-двойка, 500 м), Глеб Чабатароў (каноэ-адзіночка, 500 м). Акрамя таго, Глеб Чабатароў заваяваў бронзавую ўзнагароду на дыстанцыі 200 метраў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ