На канале ў Заслаўі (Мінская вобласць) адбыўся чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі медалі розных вартасцяў. Уладальніцай 4 залатых узнагарод стала Надзея Макарчанка (у гонках каноэ-двоек мікст на 200 м, каноэ-двоек на 200 і 500 м, каноэ-чацвёрак на 500 м), 3 залатыя ўзнагароды заваяваў Дзяніс Махлай (у заездах каноэ-двоек на 200 і на 500 м, каноэ-чацвёрак на 500 м), па 2 залатыя медалі выйгралі Уладзіслаў Ліцвінаў (у гонках байдарак-двоек і байдарак-чацвёрак на 500 м) і Віталь Асецкі (у заездах каноэ-двоек на 1000 м і каноэ-чацвёрак на 500 м). Чэмпіёнамі Беларусі сталі таксама Максім Пятроў (каноэ-адзіночка на 500 м) і Станіслаў Савельеў (каноэ-двойка мікст).
Чэмпіянат Беларусі стаў заключным этапам падрыхтоўкі весляроў да Алімпійскіх гульняў у Токіа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея