RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект для моцных духам людзей. Парламентарый СД аб фестывалі творчасці інвалідаў у Магілёве

У людзей з асаблівымі патрэбамі ёсць такая сіла духу, якую не заўсёды сустрэнеш у абсалютна здаровага чалавека. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева на адкрыцці фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.

«Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» - унікальны праект на прасторы Саюзнай дзяржавы, - адзначыла Алена Афанасьева. - Тут людзі дзеляцца вопытам, глядзяць на творчыя магчымасці адзін аднаго. Гэта іх падганяе рабіць яшчэ лепш тое, што яны ўжо добра робяць. Мы ладзім творчы фестываль не толькі для таго, каб яны здолелі сябе паказаць, але таксама для таго, каб свет змог іх убачыць. Людзі з асаблівымі патрэбамі ёсць, і мы іх не павінны хаваць - мы павінны заўважаць іх і быць заўсёды разам. Гэта аблегчыць іх жыццё і ўзбагаціць наша, таму што ў іх ёсць сіла, такая сіла духу, якую не заўсёды сустрэнеш у абсалютна здаровага чалавека. І наш фестываль прысвечаны гэтым унікальным людзям.».

Алена Афанасьева ўпэўнена, што ўсе людзі вельмі творчыя, таму мы і лічымся людзьмі. «Кожны з нас умее ўсё, аднак нехта саромеецца, нехта не мае магчымасці, нехта ўжо забыўся, што ўмеў з дзіцячых часоў. Мы можам спяваць, танчыць, вязаць... Самае галоўнае, каб побач з чалавекам, які хоча гэтым займацца і бачыць у праяве сябе жыццёвую неабходнасць, аказаўся чалавек, структура, дзяржава, якія дапамогуць яму ў гэтым імкненні», - падкрэсліла яна.

Менавіта таму ў Беларусі і Расіі ўдзяляецца вялікая ўвага раскрыццю творчага патэнцыялу чалавека. «Саюзная дзяржава - гэта ўнікальны праект на міжнароднай пляцоўцы, таму што гэта саюз дзвюх розных дзяржаў, у якіх людзі гавораць на адной мове і разумеюць адна адну. У нашых жылах цячэ практычна аднолькавая кроў - славянская, - працягнула яна. - Акрамя таго, мы маем вялізны багаж сумеснай гісторыі, якая нас злучае ўжо не проста на ментальным узроўні, гэта наш генетычны код. Мы разам, прыцягваемся адзін да аднаго і хочам быць адзіным цэлым незалежна ад таго, што жывем у розных краінах і маем мяжу».

У інтарэсах людзей і на іх карысць адбываецца уніфікацыя заканадаўства дзвюх краін, праводзяцца сумесныя праграмы і мерапрыемствы ў розных сферах і сацыяльных групах. «Мы ахапілі нашых дзяцей і моладзь: у нас ёсць фестываль «Творчасць юных», а таксама фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву». Мы ахапілі нашых пажылых людзей і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: у нас ёсць агульная праграма па іх аздараўленні. У нас ёсць праграма, якая разлічана на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. І апроч гэтага - фестываль для людзей з асаблівымі патрэбамі», - склала Алена Афанасьева.

Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» праходзіць з 12 па 16 лістапада ў Магілёве. Мерапрыемства Саюзнай дзяржавы сабрала 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Свае праграмы на вялікім інклюзіўным свяце прадстаўляюць калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы і ўмельцы па профілі «дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва». Іх творчасць ацэньваецца ў 12 намінацыях: ад народных і эстрадных спеваў да аўтарскай паэзіі і арыгінальнага жанру.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая