Работа навучэнца 1-га курса Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа Уладзіслава Малаткова «Энергаэфектыўнае спецадзенне» перамагла ў рэспубліканскім маладзёжным конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Праект накіраваны на стварэнне больш таннага, у параўнанні з замежнымі аналагамі, практычнага, зручнага і лёгкага энергаэфектыўнага касцюма, які не патрабуе падзарадкі. Камплект адзення з абуткам можна выкарыстоўваць пры працяглым знаходжанні на вуліцы з нізкімі тэмпературнымі паказчыкамі. Ва Уладзіслава, яго аднакурсніка Антона Афаневіча і выкладчыка спецдысцыплін Валерыя Бегунова ў праектах яшчэ шмат экалагічных праектаў.










Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.10.2025 - 17:55
24.10.2025 - 14:18
Прыгажосць і карысць: моладзь Магілёўскай вобласці далучылася да акцыі «Дай лесу новае жыццё»