Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
Па 14 кастрычніка кожны можа звярнуцца ў сваю першасную прафарганізацыю і запоўніць маляўнічую паштоўку для мамы. Работнікі пярвічак дапамогуць аформіць віншаванне і адправяць яго на ўказаны адрас. Тэматычна аформленыя куткі, як правіла, размяшчаюцца ў самых прахадных месцах прадпрыемстваў і арганізацый.
Акцыя, ініцыяваная моладзевым Саветам Федэрацыі прафсаюзаў, праходзіць пяты год запар. У 2018 годзе ў ёй паўдзельнічала больш за 700 тыс. беларусаў, а паштоўкі з цёплымі пажаданнямі атрымала звыш 350 тыс. маці.
«Гэта выдатная нагода яшчэ раз падзякаваць маме за яе любоў і падтрымку, цярпенне і клопат, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Арцём Ігнаценка. – На наш погляд, для яе будзе прыемнай нечаканасцю замест віншавальнай СМС-кі знайсці ў паштовай скрыні кранальную паштоўку».
Упадабаную паштоўку-віншаванне таксама можна спампаваць на інтэрнэт-партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і адправіць маме на паштовую скрыню або ў сацсетку.
Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць пастаянную работу па ўключэнні ў калектыўныя дагаворы дадатковых бонусаў для работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей. Напрыклад, на многіх прадпрыемствах краіны шматдзетныя мамы маюць права мець адзін дадатковы выхадны на тыдзень з захаваннем сярэдняй заработнай платы, жанчыны, якія выхоўваюць двух дзяцей, – на адзін дадатковы выхадны на месяц з захаваннем 50% сярэдняга заробку, 1 верасня бацькі атрымліваюць аплачаны выхадны дзень, каб адвесці сваіх дзяцей-першакласнікаў у школу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01