«У школу з Добрым Сэрцам», «Першы раз - у першы клас», «Збяром партфель першакласніку» - усё гэта акцыі, якія з'яўляюцца часткай дабрачыннага марафону ФПБ «Прафсаюзы – дзецям», які ахоплівае ўсе куткі нашай краіны. Акцыі вось ужо 21 год. Кожны раз у жніўні і верасні найбуйная грамадская арганізацыя Беларусі дапамагае бацькам сабраць дзяцей да школы.
- У многіх калектыўных дагаворах прапісана норма - выплата матэрыяльнай дапамогі кожнаму з бацькоў, які выхоўвае дзіця-школьніка - распавядае старшыня Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Уладзімір Цумараў. - Да пачатку гэтага тыдня ў межах акцыі «Прафсаюзы – дзецям» першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі выплачана звыш 430 тысяч рублёў. Вядома, сёння, 1 верасня гэтая лічба ўжо большая.
- У прафсаюза ёсць дэвіз: «Мы - разам!». Разам мы працуем, разам адпачываем і разам дапамагаем вырашаць любыя пытанні: ад працоўных спрэчак да сацыяльна-бытавых нюансаў. І акцыя «Прафсаюзы – дзецям» адна з сумесных кампаніі. У калектыўных дамовах мы з наймальнікамі дамаўляемся аб гарантыях працаўнікоў. А ён ужо будучы ў прафсаюзных шэрагах атрымлівае нашу падтрымку. Што да дапамогі да школы - на сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці 5079 работнікаў атрымалі ад прафсаюзаў фінансавую дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года, - дапаўняе прафсаюзны лідэр Магілёўшчыны.
Сёння, 1 верасня, Уладзімір Цумараў наведвае Свенскую школу Слаўгарадскага раёна, дзе ўручыць падарункі першакласнікам.
- Няхай гэты навучальны год стане для вас часам адкрыццяў, займальных новых ведаў. І памятайце, што нават самыя маленькія поспехі - гэта крокі да вялікіх перамог, - даваў наказ дзяцей прафсаюзны лідэр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01