- Падабаецца падарожнічаць па Беларусі, і ў паездках стала зважаю на стан гарадоў і вёсачак. Засмучае, што ў апошніх усё менш і менш людзей. Мой бацька таксама з глыбінкі, нядаўна ездзілі да яго на малую радзіму, прайшліся па мясцінах дзяцінства. Калі ў цэнтры вёскі яшчэ больш-менш людна, то на ўскраінах зусім пуста. Мне цікава, што на дзяржаўным узроўні робіцца дзеля захавання і развіцця сельскай мясцовасці, якія праграмы дзейнічаюць. Так, пытанне не новае, але, на мой погляд, трэба прыкладаць больш намаганняў, шукаць новыя падыходы. Як старшыня завадской камісіі па працы з моладдзю магу сказаць, што для ўтрымання працоўных кадраў важная годная заработная плата. Напрыклад, у вёсках трэба ствараць новыя вытворчыя пляцоўкі, каб людзі не толькі не з'яжджалі з вёскі, але і перасяляліся туды.
Таксама бабруйчанін хоча даведацца, у якім напрамку плануецца развіваць сферу адукацыі.
- Мой сын заканчвае першы клас. Не па чутках ведаю, што ў Беларусі дашкольная і школьная адукацыя на годным узроўні, вялікі выбар секцый, шмат увагі надаецца патрыятычнаму выхаванню, але мне цікава, што ў перспектыве - новыя падыходы, формы працы, - удакладняе ён.
Таксама дэлегатамі абраны дырэктар Круглянскага раёна газазабеспячэння філіяла «Магілёўскае вытворчае ўпраўленне ВРУП «Магілёўаблгаз» Сяргей Баравікоў, вядучы інжынер-праекціроўшчык аддзела комплекснага праектавання Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам» Вікторыя Голубева, намеснік начальніка транспартна-ўпаковачнага цэха ААТ «Крычаўцэмент кафедры «Транспартныя і тэхналагічныя машыны» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Пятрэнка, дырэктар Глускага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анжэла Палупанкова, старшыня Бабруйскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Віталь Сідзюк, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавайгалін прамысловасці Ігар Станкевіч, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег Хмялькоў, генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46