RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка, сродкі масавай інфармацыі і інфарматызацыя.

Адначасова са сваімі праблемамі да намесніка старшыні гарвыканкама Уладзіміра Аляксеевіча Дударава насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Ірына Анатольеўна Раінчык адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Лявонцьеўна Халецкая – (8 0222) 42-30-42.

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Вікторыя Анатольеўна Амялюсік – (8 0225) 76-21-41. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Вячаслаў Іванавіч Каратчэня дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Алена Валер’еўна Канцавая – (8 0225) 77-75-17.      

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая