Міністэрства энергетыкі прапрацоўвае магчымасць дазволу падключэння да электразабеспячэння фізічнымі асобамі аб’ектаў, якія знаходзяцца па-за межамі прыдамавой тэрыторыі. Адпаведныя прапановы Мінэнерга накіравала ў Міністэрства юстыцыі, паведаміў падчас прыёму па асабістых пытаннях у Магілёўскім аблвыканкаме міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, адказваючы на зварот жыхара Клімавіч.
Клімаўчанін Уладзімір Строганаў набыў ва ўласнасць складскія памяшканні, якія знаходзяцца ў аддаленні ад яго домаўладання. Але калі ён іх прывёў у парадак і вырашыў падключыць да электразабеспячэння, то сутыкнуўся з праблемай. Аказалася, што заканадаўствам не прадугледжана магчымасць такой працэдуры для фізасобы.
Як растлумачыў Віктар Каранкевіч, згодна з дзеючым заканадаўствам, фізічная асоба можа звярнуцца па атрыманне тэхнічных умоў у энергазабеспячальную арганізацыю на электразабеспячэнне жыллёвага фонду. Гэта тычыцца аднакватэрнага жылога дома і электрафікацыі будынкаў, якія непасрэдна размешчаны на прыдамавой тэрыторыі. А на падключэнне да электразабеспячэння іншых будынкаў і збудаванняў, якія знаходзяцца ў аддаленні ад жылой забудовы, фізасоба не мае права. Такія тэхумовы можа атрымаць толькі юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік.
«Мы падышлі комплексна да вырашэння дадзенага пытання і падрыхтавалі прапановы для змены заканадаўства, паколькі зварот жыхара Клімавіч раней непасрэдна ў Мінэнерга паслужыў своеасаблівым імпульсам, да нас сталі паступаць аналагічныя пытанні з іншых рэгіёнаў краіны, – адзначыў міністр. – Падрыхтаваны адпаведны праект указа, які ўнесены на разгляд у Міністэрства юстыцыі. У дакуменце будзе прадугледжана адміністрацыйная працэдура па выдачы фізічным асобам тэхнічных умоў для падключэння да электрычных сетак будынкаў або збудаванняў, якія стаяць асобна і будуць знаходзіцца ў аддаленні ад прыдамавых тэрыторый».
Да ўрэгулявання пытання на заканадаўчым узроўні міністр энергетыкі даручыў на працягу двух тыдняў энергазабеспячальнай арганізацыі сумесна з мясцовымі органамі ўлады прапрацаваць магчымасць выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва інжынернай інфраструктуры, якая прадугледжвае выдачу тэхумоў на падключэнне складскіх памяшканняў жыхара Клімавіч да электразабеспячэння. «Мы зацікаўлены ў кожным спажыўцу, паколькі гэта непасрэдна звязана з павелічэннем аб’ёму спажываемай энергіі, што ў канчатковым выніку ўплывае на эфектыўнасць працы сістэмы ў цэлым», – рэзюмаваў Віктар Каранкевіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў
20.02.2025 - 15:35
Генадзь Дзенгалёў: Беларусь і Расія ў аснову ставяць нашых людзей