Загарадныя аздараўленчыя лагеры ў Магілёўскай вобласці пачнуць прымаць дзяцей не раней за 15 чэрвеня. Тэрміны лагерных змен прыйшлося зрушыць праз эпідэмічную абстаноўку. Пра гэта паведаміў начальнік прадстаўніцтва «Магілёўскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» Юрый Яфімаў.
Больш за 5,5 млн. рублёў на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі выдзелілі Магілёўскай вобласці з рэспубліканскага бюджэту. Гэтыя грошы пойдуць на датацыі кошту пуцёвак. Так, напрыклад, дзярждатацыя дзіцячай пуцёўкі ў летні загарадны аздараўленчы лагер на 18-дзённую змену складзе 205 рублёў. Сярэдні кошт пуцёвак без уліку датацыі – каля 440 рублёў. На падрыхтоўку аздараўленчых лагераў сёлета накіравалі больш за 500 тыс. рублёў: гэта і бюджэтныя сродкі, і рэсурсы ўласнікаў лагераў, спонсарская дапамога, а таксама грошы, заробленыя на рэспубліканскім суботніку.
Да прыёму дзяцей сёлета рыхтуюць не толькі матэрыяльна-тэхнічную базу. Для таго каб адпачынак быў бяспечным, гэтым летам прыйдзецца па-новаму арганізаваць знаходжанне дзяцей у лагерах. «Будзе забяспечана абавязковая тэрмаметрыя не толькі пры паступленні дзяцей у лагер, мы хочам зрабіць гэтую работу пастаяннай, штодзённай. Хачу папярэдзіць бацькоў, што ў бягучым годзе ў лагерах будуць адмененыя бацькоўскія дні. Гэта зроблена, каб засцерагчы дзяцей, якія знаходзяцца ў лагеры. Гэта значыць, што дзіця прыязджае ў лагер і 18 дзён – усю змену – яно знаходзіцца на гэтай тэрыторыі», – адзначыў Юрый Яфімаў.
Беларускія здраўніцы таксама з сярэдзіны чэрвеня могуць аднавіць прыём адпачывальнікаў. Цяпер у краіне прыпынена накіраванне грамадзян на санаторна-курортнае лячэнне. Аднак пасля 15 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці плануецца накіраваць першыя групы на аздараўленне ў санаторыі. «Гэта дзеці ў складзе арганізаваных груп, якія накіроўваюцца на лячэнне з раёнаў, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы, гэта мамы з дзецьмі. Пакуль, напэўна, гэта будзе зроблена па тэрытарыяльным прынцыпе: дзеці Магілёўскай вобласці будуць адпачываць у здраўніцах Магілёўскай вобласці. Ну а далей з улікам абстаноўкі будзе прымацца адпаведнае рашэнне», – удакладніў Юрый Яфімаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)