RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праз удзел у выбарах людзі транслююць сваю грамадзянскую пазіцыю – выбаршчык

Праз удзел у выбарах людзі транслююць сваю грамадзянскую пазіцыю і робяць важны ўклад у далейшае развіццё дзяржавы. Такое меркаванне выказала жыхарка Магілёва Іна Чабатарэўская падчас датэрміновага галасавання на ўчастку № 26 у сярэдняй школе № 6.

«Прагаласаваць – гэта права і абавязак кожнага грамадзяніна, – сказала Іна Чабатарэўская. – Чалавек, які прыходзіць на выбары, перш за ўсё выказвае сваё волевыяўленне і праз абранага ім кандыдата ў дэпутаты ўплывае на пазітыўныя змены ў жыцці асобна ўзятага раёна, горада і краіны ў цэлым».

Будучы юрыстам па адукацыі, выбаршчыца лічыць, што людзі павінны свядома рабіць свой выбар і не перакладаць адказнасць на іншых. «Па нашай акрузе было прапанавана шмат інфармацыі па ўсіх пяці кандыдатах у дэпутаты, – адзначыла яна. – Я таксама адказна падышла да выбару: перад тым як прыйсці сюды, вывучыла біяграфіі і перадвыбарчыя праграмы кожнага прэтэндэнта».

Жанчына выкарыстала магчымасць прагаласаваць датэрмінова, бо не ўпэўнена, ці зможа ў сілу сваёй працоўнай дзейнасці прыйсці на выбарчы ўчастак 17 лістапада.

У гэтым годзе яе сын ўпершыню будзе галасаваць на парламенцкіх выбарах. «Гэта першая выбарчая кампанія, у якой маё дзіця прыме ўдзел у якасці выбаршчыка, – адзначыла Іна Чабатарэўская. – Ён хоча прыйсці менавіта ў дзень выбараў, 17 лістапада, калі працэс найбольш ажыўлены, на ўчастку праводзяцца мерапрыемствы. Тэма выбараў яму вельмі цікавая, ён чакае гэтага дня і не раз цікавіўся маім меркаваннем пра ролю выбараў у нашым грамадстве».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая