Магілёўскі абласны драматычны тэатр да закрыцця тэатральнага сезона рыхтуе спектакль «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага. Прэм’ерныя паказы запланаваныя на 30-31 ліпеня, паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Над трагікамедыяй працуе рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык Міхаіл Лашыцкі. Апошні добра вядомы Магілёўскаму гледачу па спектаклях «Рамантыкі», «Снежная каралева», «Па шчупаковым загадзе», «Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару» і інш.
У аснове сюжэту пастаноўкі – гісторыя, якая здарылася ў павятовым горадзе М. У анатацыі гаворыцца: «Ціхая, сонная правінцыя, у якой любы слых разносіцца з хуткасцю святла, а скандалу чакаюць, як дожджыка ў летнюю спёку. Мясцовае вышэйшае грамадства, ахвочае да плётак і інтрыг, узбуджана прыездам багатага князя К. Зайздросны жаніх! Застаецца толькі яго падзяліць. І ад гэтага мясцовы бамонд ліхаманіць. Закручваюцца такія інтрыгі, што рэальнасць здаецца сном...».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02