RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Паводле слоў суразмоўцаў, спектакль задуманы як выязны. З ім трупа драмтэатра наведае школьныя і аздараўленчыя лагеры, а таксама дзіцячыя сады рэгіёна. Юныя гледачы ўбачаць новую казку гэтым летам. Першы паказ адбудзецца ў пачатку чэрвеня.

Над гісторыяй паводле п’есы Яўгена Тышчука працуе рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Міхаіл Лашыцкі. Апошні добра вядомы магілёўскаму гледачу па спектаклях «Снежная каралева», «Па шчупаковым загадзе», «Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару» і інш.

На гэты раз Міхаіл Лашыцкі і акцёры абласнога драмтэатра рыхтуюць чароўную гісторыю пра прыгоды Іншапланецяняці, якоеапынулася на планеце Зямля,і яго сяброў – кацяняці і ільвяняці. «Мілыя, малыя, безабаронныя на выгляд, але ў іх адважныя сэрцы. Дзеці-звераняты дзеляць хвіліны суму і радасці, прыходзяць адзін аднаму на дапамогу ў цяжкай сітуацыі. Ім любое мора па калена, пакуль у іх ёсць іх сяброўства і вясёлыя песні, – адзначылі суразмоўцы. – Гэты сучасны, завадны прыгодніцкі аповяд развесяліць дзяцей і дарослых. Пастаноўку суправаджае музыка інды-рок гурта «ili-ili».

У спектаклі занята некалькі акцёрскіх саставаў. На сцэне будуць іграць Анжаліка Барчан, Вольга Насулька, Аляксандр Мацюшка, Павел Зароўскі, Вадзім Арціменя, Максім Чарнюк, Анастасія Іваненка, Данііл Самкнулаў, Ірына Дунчанка, Кацярына Кандалёва, Аляксандра Афанасьева, Вераніка Баранава, Андрэй Корзан, Вольга Ліфпуц.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая