Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае ўмацаванню духоўных каштоўнасцей і маральных традыцый беларускага народа і патрыятычнаму выхаванню моладзі, па выніках 2023 года прысуджаны пяць прэмій Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».
У ліку ўзнагароджаных калектыў Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы - за значны ўклад у захаванне культурнай спадчыны Беларусі і рэалізацыю культурна-турыстычнага праекта - свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая