RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэзідэнт даручыў ураду комплексна разгледзець пытанні падтрымкі шматдзетных сем’яў

Ураду пастаўлена задача комплексна разгледзець пытанні падтрымкі шматдзетных сем’яў. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні работнікаў падчас наведвання «Гомсельмаша».

Прэзідэнта спыталі, як ён ставіцца да ініцыятывы скараціць працоўны дзень для аднаго са шматдзетных бацькоў да 7 гадзін у якасці альтэрнатывы дзейнай цяпер норме аб дадатковым аплачваным выхадным дні на тыдзень для гэтай катэгорыі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на вялікае значэнне пытанняў дэмаграфіі для развіцця любой краіны. «Самая вялікая праблема для нас сёння–гэта не «Гомсельмаш» і нават не ковід-пандэмія, мы гэта пройдзем, не хвалюйцеся, усіх вылечым, – сказаў Прэзідэнт. – Самая вялікая праблема –гэта насельніцтва. Калі кожная жанчына не народзіць дваіх-траіх, будзе як у Еўропе, Расіі, Украіне, якая за год амаль 200 тыс. страціла, дзе ідзе памяншэнне насельніцтва. Жыць няма каму будзе праз паўстагоддзя».

Разумеючы гэта, у Беларусі прынялі меры для падтрымкі нараджальнасці і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. Асабліва адчувальныя меры дзейнічаюць для шматдзетных. У прыватнасці, працуе так праграма «Сямейны капітал». Прэзідэнт падкрэсліў, што яна добра сябе зарэкамендавала, таму пасля першых чатырох гадоў яе дзеянне ўжо падаўжалі, а цяпер плануецца зрабіць яе стабільнай.

«Я думаю, гэта застанецца назаўсёды. Нараджайце, калі ласка. Мы будзем знаходзіць гэтыя грошы – па $10 тыс. на кожнага дзіцятка пасля нараджэння дваіх дзяцей. Таму што гэта галоўнае. Не будзе дзяцей – не будзе рабочых, ніякая адукацыя тады не трэба, ніякія кампетэнцыі», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пытанні падтрымкі шматдзетных сем’яў будуць комплексна разгледжаны на ўзроўні ўрада і парламента, каб прыняць рашэнне, як змяняць гэту сістэму ў будучыні. Адно з важных пытанняў –адраснасць такой дапамогі і яе мэтавае выкарыстанне.

Кіраўнік дзяржавы лічыць важным абмеркаваць таксама магчымасць скарачэння адпачынку па доглядзе дзіцяці, які ў Беларусі зараз доўжыцца да дасягнення дзецьмі трох гадоў і з’яўляецца адным з самых працяглых у свеце.

«Гэтыя пытанні сабралі, і ва ўрад я нядаўна накіраваў, і дэпутатам –абмяркоўвайце, райцеся са сваімі выбаршчыкамі і потым прыйдзеце, дакладзяце Прэзідэнту, будзем прымаць рашэнні. Гэта значыць, мы не прынялі ні па адным пытанні рашэнні, але гэтыя пытанні – у парадку дня. Зробім так, як лепш для людзей і для дзяржавы», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая