На сёння ў Магілёўскай вобласці дзейнічаюць пяць механізаваных атрадаў. Яны выконваюць практычна ўвесь спектр работ, у тым ліку – па корманарыхтоўцы, збожжаўборцы і палявых работах. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення механізацыі і нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Максім Капелька.
«Для забеспячэння аптымальных тэрмінаў пры прывядзенні палявых работ, з улікам існуючых умоў надвор'я, Саветам Міністраў было прынята рашэнне аб стварэнні на базе Магілёўскай вобласці пяці механізаваных атрадаў. Аналагічныя створаны ў Віцебскай і Гомельскай абласцях, - расказаў Максім Капелька. - Гэтыя атрады выконваюць практычна ўвесь спектр работ, у тым ліку - па корманарыхтоўцы, збожжаўборцы і палявых работах. Вопыт стварэння такіх мехатрад пайшоў з Магілёўскай вобласці. Раней у нас быў створаны першы механізаваны атрад на базе «Міжрайаграсэрвіса». Ён зарэкамендаваў сябе эфектыўна і даў штуршок да пашырэння такой практыкі не толькі ў рэгіёне, але і ў рэспубліцы.
На сёння нашы атрады размяшчаюцца ў Бабруйскім, Круглянскім, Касцюковічкам, Магілёўскім раёнах і горадзе Магілёве на УКХ «Аграмашсэрвіс». Яны разбіты па зонах абслугоўвання па ўсёй Магілёўскай вобласці, каб раўнамерна можна было аказаць дапамогу кожнаму раёну, які ўваходзіць у зону абслугоўвання мехатрада. Пад іх закуплена 315 адзінак тэхнікі. Практычна ўсе гаспадаркі спраўляюцца самастойна, аднак у сувязі з умовамі надвор'я механізаваныя атрады дапамагаюць паскорыцца, каб напэўна ўкласціся ў агратэхнічныя тэрміны. Бо для дасягнення высокіх вынікаў і якасці свае тэрміны выканання ўстаноўлены па кожным відзе работ».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход