RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанні льготнага крэдытавання і папаўнення кадраў: Ігар Петрышэнка правёў прыём грамадзян у Слаўгарадзе

Пытанні льготнага крэдытавання і папаўнення кадраў - такімі сталі асноўныя тэмы зваротаў грамадзян у час выязнога прыёму, які правёў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў Слаўгарадскім райвыканкаме.

Так, адной са звярнуўшыхся, стала жыхарка Слаўгарада, якая працуе ў сферы сацыяльнай абароны. Жанчына расказала, што падчас сваёй працоўнай дзейнасці часта сутыкаецца з пытаннямі папаўнення кадраў. Яна прапанавала ўнесці змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 30 лістапада 1998 года нумар 1842 «Аб увядзенні кантрактнай формы найму на работу педагагічных, медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў, работнікаў культуры, уключаючы кіраўнікоў гэтых работнікаў, спецыялістаў і кіраўнікоў спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў, галоўных спецыялістаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі, спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спецыялістаў, якія ажыццяўляюць ветэрынарную дзейнасць, работнікаў і спецыялістаў сістэмы спажывецкай кааперацыі ў раёнах, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Жанчына прапанавала разгледзець магчымасць дапоўніць гэты пералік работнікамі ўстаноў сацыяльнай абароны, будаўнічай і дарожнай галін, каб яны таксама маглі атрымліваць кампенсацыйныя выплаты. Жанчына адзначыла, што такі падыход дасць магчымасць замацаваць работнікаў на месцах, а таксама дапаможа прыцягнуць людзей на працу ў раён.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што да такога рашэння трэба падыходзіць комплексна, а таму даручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці вывучыць сітуацыю як у Слаўгарадскім раёне, так і іншых, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Віцэ-прэм'ер таксама звярнуў увагу на той факт, што гэта пастанова ўключае ў сябе і кантрактную форму найму, а гэта больш жорсткая форма дзелавых адносін. «Яна ўключае ў сябе не толькі нейкія кампенсацыйныя выплаты, але і больш жорсткія патрабаванні працоўнага заканадаўства адносна таго, хто падпісаў кантракт», - падкрэсліў ён.

Акрамя гэтага, на прыём да віцэ-прэм'ера планавала прыйсці малады спецыяліст, якая сёлета пачала працаваць на сваім першым працоўным месцы - дзяўчына працуе тынкоўшчыкам у Слаўгарадскай ПМК №274. Дзяўчыне выдзелілі арэнднае жыллё. Нягледзячы на тое, што яна не змагла прыйсці з-за хваробы, Ігар Петрышэнка разам з зацікаўленымі прадстаўнікамі раённай і абласной улады абмеркавалі прапанову маладога спецыяліста - унесці змяненні ва Указ Прэзідэнта ад 27 лістапада 2000 года нумар 631 «Аб дадатковых мерах па павышэнню заработнай платы і прадастаўленню льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян». Яна прапанавала дапоўніць пералік маладымі спецыялістамі, якія заняты ў будаўнічай сферы. Каб і маладыя работнікі гэтай сферы маглі набываць неабходную маёмасць з дапамогай формы льготнага крэдытавання.

Намеснік прэм'ер-міністра даручыў разабрацца больш дэталёва ў гэтай прапанове - трэба яшчэ раз паглядзець і прааналізаваць, якія на якія льготы прэтэндуе малады спецыяліст, які прыходзіць на працу ў раён, які пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая