Праблемныя пытанні супрацьдзеяння карупцыі і шляхі іх вырашэння разгледзелі за круглым сталом у Магілёўскім аблвыканкаме. Канферэнцыю з відэападключэннем студый у рэгіёнах правёў сёння першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі.
Удзел у ёй прынялі намеснік пракурора вобласці Андрэй Волкаў, старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Арцём Ігнаценка, а таксама старшыні гаррайвыканкамаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў Магілёва і Бабруйска, кіраўнікі і кадравыя работнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкамаў раёнаў у Магілёве і Бабруйску, сакратары адпаведных камісій па супрацьдзеянні карупцыі, а таксама кіраўнікі падпарадкаваных арганізацый і арганізацый, размешчаных на падведамнай тэрыторыі.
«Сённяшняе мерапрыемства мае практычны характар і накіраванае на разгляд актуальных пытанняў супрацьдзеяння карупцыі ў нашым рэгіёне, – адзначыў Сяргей Савіцкі, вітаючы ўдзельнікаў круглага стала. - У цэлым сістэма па барацьбе з карупцыяй у Магілёўскай вобласці выбудавана і функцыянуе. У той жа час карупцыйна рызыкоўнымі застаюцца сферы, дзе адбываецца распараджэнне ўласнасцю дзяржавы, арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці. Назіраецца гэта праблема, у прыватнасці, у сферы закупак, падрадных і гандлёвых работ, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы. Асаблівую небяспеку ўяўляюць сабой незаконныя схемы, у якія нараўне з прадстаўнікамі бізнесу аказваюцца ўцягнуты чыноўнікі і іншыя службовыя асобы, кіраўнікі прадпрыемстваў, спецыялісты, якія адказваюць за сферу закупак.
У ліку ўчыняемых злачынстваў пераважаюць дзеянні, накіраваныя на набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей па завышаным кошце, лабіраванне інтарэсаў канкрэтных пастаўшчыкоў тавараў, паслуг. Вынікам чаго становіцца атрыманне незаконнай узнагароды за спрыяльнае вырашэнне якіх-небудзь пытанняў, хабараў або, так званых, адкатаў. У сувязі з гэтым нам трэба будзе папрацаваць у частцы ўзмацнення прафілактычных мерапрыемстваў. І наш круглы стол дае магчымасць яго ўдзельнікам актуалізаваць веды па пазначанай тэме, задаць пытанні, звярнуцца па тлумачэнні заканадаўчых нормаў».
У рамках праграмы былі разгледжаны пытанні прычын і наступстваў дзелавой карупцыі, карупцыі ў сферы закупачнай дзейнасці, асноўныя змяненні заканадаўства аб закупках тавараў, работ і паслуг, асноўныя віды карупцыйных злачынстваў, якія ўчыняюцца на тэрыторыі рэгіёну. Акрамя таго, абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала выкананне антыкарупцыйных абмежаванняў, у тым ліку - парадак афармлення пісьмовых абавязацельстваў дзяржслужачых па выкананні антыкарупцыйных абмежаванняў і іншыя.
У завяршэнне відэаканферэнцыі адбыўся абмен думкамі, падведзены вынікі.
Юлія Таранава, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку
17.04.2025 - 15:50
Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін