RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанні ўцягнення зямель, якія не выкарыстоўваюцца, у сельскагаспадарчы абарот і выкананне арандатарамі прыродаахоўнага заканадаўства абмеркавалі дэпутаты аблСавета

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння старшыня камісіі, генеральны дырэктар Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Максімовіч. Дэпутатамі былі разгледжаны пытанні аб рабоце Бялыніцкага і Чавускага райвыканкамаў па ўключэнню ў сельскагаспадарчы абарот зямель, якія не выкарыстоўваюцца, а таксама аб выкананні арандатарамі водных і паляўнічых угоддзяў прыродаахоўнага заканадаўства і выкананні імі дагаворных абавязацельстваў.

Работа па ўключэнню ў гаспадарчы абарот зямель, якія не выкарыстоўваюцца, праводзіцца на тэрыторыі рэгіёну на пастаяннай аснове. Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама, у 2024 годзе ў сельскіх населеных пунктах Бялыніцкага раёна ўцягнута ў сельскагаспадарчы абарот 93 га зямель, якія не выкарыстоўваюцца, у т.л. разарана 44 га зямель грамадзян, акошана ад пустазельнай расліннасці 41 га, праведзена высечка і раскарчоўка зямель, занятых садамі і драўняна-хмызняковай расліннасцю (ДХР), на плошчы 3 га, уцягнута ў абарот пасля зносу пустых і трухлявых дамоў 5 га. На землях сельскагаспадарчых арганізацый раёна ўцягнута ў сельгасабарот 204 га зямель, якія не выкарыстоўваюцца, у т.л. разарана 174 га невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых зямель, зроблены работы па раскарчоўцы ДХР на плошчы 30 га. У сельскіх населеных пунктах Чавускага раёна ўцягнута ў гаспадарчы абарот 15 га, у т.л. узарана 2 га невыкарыстоўваемых зямель грамадзян, акошана ад пустазельнай расліннасці 7 га, праведзена высечка і раскарчоўка зямель, занятых ДХР, на плошчы 6 га. На землях сельскагаспадарчых арганізацый, у сваю чаргу, уцягнута ў сельгасабарот 19 га, у т.л. разарана 15 га невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых зямель, уцягнута вакол сельскагаспадарчых аб'ектаў 4 га.

Усяго ў 2024 годзе ў Бялыніцкім раёне падлягае ўключэнню 200 га зямель, якія не выкарыстоўваюцца, па стану на 21 чэрвеня ўцягнута 297 га (148 працэнтаў да задання). У Чавускім раёне гэтая лічба складае 215 га, з якіх уцягнута на гэтую ж дату 34 га (16% да задання). Як растлумачылі ў раёне - работы на гэты год ужо запланаваны і вядуцца.

«Па першым пытанні з нашага боку выпрацавана стратэгія, дадзены рэкамендацыі і пастаўлены задачы раённым выканаўчым камітэтам па распрацоўцы штомесячных графікаў уцягвання зямель у сельскагаспадарчы абарот, актывізацыі работ па перадачы ДХР у склад зямель ляснога фонду. Кантроль па выкананні гэтых задач замацаваны за лесагаспадарчым аб'яднаннем, дэпутацкім корпусам і райвыканкамамі, - растлумачыў Сяргей Максімовіч. - Акрамя таго, пастаўлена задача, якую мы таксама возьмем на штомесячны кантроль - па ўцягненню ў абарот зямель, якія выйшлі з-пад меліярацыі праведзенымі мерапрыемствамі, і ўцягненне ў сельгасабарот усіх астатніх зямель пад ДХР.

Што да другога пытання - тут таксама стаяць канкрэтныя задачы. Аднак асноўная праблема, з якой мы сёння сутыкнуліся і якую трэба вырашыць, датычыцца выплаты падатковых абавязацельстваў ад арэнды водных угоддзяў. Сёння мы бачым, што гэтая лічба складае ўсяго дзесяць працэнтаў. Таму пастаўлена задача разабрацца ў прычынах і на бліжэйшым нашым паседжанні мы вернемся да разгляду гэтага пытання яшчэ раз».

Акрамя таго, у ходзе разгляду другога пытання, дэпутаты ўдзялілі ўвагу неабходнасці правядзення ў 2025 годзе кантрольных мерапрыемстваў па ўліку паляўнічых жывёл нармаваных відаў на тэрыторыі асобных КФГ, падрыхтоўцы рэкамендацый па канфіскацыі і асваенню капытных дзікіх жывёл у паляўнічых угоддзях, устаноўцы дадатковых інфармацыйных шчытоў і дарожных. у месцах міграцыі дзікіх жывёл і месцах павелічэння колькасці ДТЗ з іх удзелам і іншым.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая