Штогадовы конкурс музычнай мастацкай самадзейнасці сярод сябраў прафсаюза будаўнічых арганізацый вобласці пройдзе 23 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце галіновага прафсаюза.
Конкурс збярэ на адной сцэне прадстаўнікоў розных прафесій - маляроў, эканамістаў, бункершчыкаў, інжынераў, тэхнолагаў, транспарціроўшчыкаў, майстроў вытворчага навучання і аператараў заправачных станцый. Усіх іх аб'яднае творчы пачатак і воля да перамогі. Удзельнікі будуць спаборнічаць у трох узроставых катэгорыях: да 35 гадоў, ад 35 да 60 гадоў і старэйшых за 60 гадоў.
«Конкурс дазваляе ўдзельнікам рэалізаваць свае творчыя здольнасці, а таксама папулярызаваць музычную мастацкую самадзейнасць у арганізацыях будаўнічага комплексу, - удакладнілі ў абкаме прафсаюза. - Ён праводзіцца ў два этапы: абласны і рэспубліканскі. У рэгіянальным туры кожны ўдзельнік павінен выканаць адзін нумар працягласцю не больш за 6 хвілін. Тэматычны пасыл конкурсу – «Нам мір і праца завешчана берагчы».
Пры вызначэнні пераможцаў журы будзе ўлічваць узровень выканальніцкага майстэрства і адпаведнасць заяўленай тэматыцы конкурсу, дадатковыя балы можна зарабіць за складанасць рэпертуару, артыстычнасць і сцэнічную культуру. Пераможцаў творчага спаборніцтва вызначаць у кожнай узроставай групе. Фіналістаў абласнога этапа ўзнагародзяць дыпломамі, прызамі і каштоўнымі падарункамі. Яны таксама атрымаюць права прадстаўляць рэгіён на рэспубліканскай сцэне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі
12.05.2025 - 16:07
«У радзільню паехала з парада». У Магілёве павіншавалі матуль, якія нарадзілі ў Дзень Перамогі
12.05.2025 - 12:28
У Беларусі стартуе акцыя «Разам - за моцную і здаровую сям'ю»
11.05.2025 - 09:58
У Беларусі святкуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна